Кіёцкі пратакол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіёцкі пратакол
Дата падпісання 11 снежня 1997
Месца падпісання
Бакі Антыгуа і Барбуда, Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Балівія, Бразілія, Балгарыя, Канада, Чылі, Кітай, Коста-Рыка, Харватыя, КубаЧэхія
Мова чэшская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Удзельнікі Кіёцкага пратаколу па стане на снежань 2011 года,
     Краіны, якія падпісалі і ратыфікавалі пагадненне      Краіны дадатку I & II      Краіны, якія падпісалі, але не ратыфікавалі пратакол      Краіны, якія яшчэ не прынялі рашэння      Краіны, якія выйшлі з канвенцыі

Кіёцкі пратакол — міжнароднае пагадненне, прынятае ў Кіёта (Японія) у снежні 1997 года ў дадатак да Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (РКЗК). Яно абавязвае развітыя краіны і краіны з пераходнай эканомікай скараціць ці стабілізаваць выкіды парніковых газаў.[1]

Дэталі пагаднення[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд падпісання пратаколу адкрыўся 16 сакавіка 1998 года і завяршыўся 15 сакавіка 1999 года.

Колькасныя абавязацельствы[правіць | правіць зыходнік]

Кіёцкі пратакол стаў першым глабальным пагадненнем аб ахове навакольнага асяроддзя, заснаваным на рыначным механізме рэгулявання — механізме міжнароднага гандлю квотамі на выкіды парніковых газаў. Першы перыяд ажыццяўлення пратаколу пачаўся 1 студзеня 2008 года і доўжыўся пяць гадоў да 31 снежня 2012 года, пасля чаго, як чакаецца, на змену яму прыйдзе новае пагадненне.

Краіны Дадатку B Пратакола вызначылі для сябе колькасныя абавязацельствы па абмежаванні або скарачэнні выкідаў на перыяд з 1 студзеня 2008 года па 31 снежня 2012 года. Мэта абмежаванняў — зменшыць у гэты перыяд сукупны сярэдні ўзровень выкідаў 6 тыпаў газаў (вуглякіслы газ, метан, фторвуглевадароды, фторвугляроды, закіс азоту, гексафтарыд серы) на 5,2 % у параўнанні з узроўнем 1990 года.

Асноўныя абавязацельствы ўзялі на сябе індустрыяльныя краіны:

Краіны ў стадыі развіцця, уключаючы Кітай і Індыю, абавязацельстваў на сябе не бралі.

Механізмы гнуткасці[правіць | правіць зыходнік]

Пратакол таксама прадугледжвае так званыя механізмы гнуткасці:

  • гандаль квотамі, пры якой дзяржавы ці асобныя гаспадарчыя суб'екты на яго тэрыторыі могуць прадаваць ці купляць квоты на выкіды парніковых газаў на нацыянальным, рэгіянальным ці міжнародным рынках;
  • праекты сумеснага ажыццяўлення — праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, якія выконваюцца на тэрыторыі адной з краін Дадатку I РКЗК цалкам або часткова за кошт інвестыцый іншай краіны Дадатку I РКЗК;
  • механізмы чыстага развіцця — праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, якія выконваюцца на тэрыторыі адной з краін РКЗК (звычайна якая развіваецца), якая не ўваходзіць у Дадатак I, цалкам або часткова за кошт інвестыцый краіны Дадатку I РКЗК.

Механізмы гнуткасці былі распрацаваны на 7-ы Канферэнцыі бакоў РКЗК (COP-7), якая адбылася ў канцы 2001 года ў Маракешы (Марока), і зацверджаны на першай Сустрэчы бакоў Кіёцкага пратакола (MOP-1) у канцы 2005 года.

MOP-1, Манрэаль[правіць | правіць зыходнік]

Пленарная зала 11-й канферэнцыі бакоў РКЗК

Першая сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола адбылася ў Манрэалі (Канада) з 28 лістапада па 9 снежня 2005 года. Яна стала адначасова адзінаццатай Канферэнцыяй бакоў РКЗК (COP-11 — англ.: Conference of Parties to the UNFCCC). Таму з фармальнага пункта гледжання ў Манрэалі паралельна праходзілі два мерапрыемствы: COP-11 і COP/MOP-1.

MOP-2, Найробі[правіць | правіць зыходнік]

Другая сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола (КП) — КС-12/СС-2 і дванаццатая Канферэнцыя бакоў РКЗК адбыліся ў Найробі (Кенія). Важных рашэнняў па пытаннях клімату падчас гэтых сустрэч прынята не было.

MOP-3, Балі[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяя сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола і адначасова Трынаццатая Канферэнцыя бакоў Рамачнай Канвенцыі ААН аб змяненні клімату прайшла з 3 па 14 снежня 2007 года.

Краіны, якія ўдзельнічаюць у падпісанні пратакола[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 25 лістапада 2009 Пратакол быў ратыфікаваны 192 краінамі свету (на гэтыя краіны сукупна прыпадае 63,7 % агульнасусветных выкідаў). Прыкметным выключэннем з гэтага спісу з'яўляюцца ЗША.[2]

Краіны, якія падпісалі пратакол[правіць | правіць зыходнік]

Абсалютная большасць, практычна ўсе краіны.

Краіны, якія падпісалі, але не ратыфікавалі пратакол[правіць | правіць зыходнік]

ЗША

Краіны, якія не падпісалі пратакол[правіць | правіць зыходнік]

Афганістан, Андора, Ватыкан, Заходняя Сахара

Краіны, якія выйшлі з пратакола[правіць | правіць зыходнік]

Канада[3]

Будучыня пратакола[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе на канферэнцыі ААН па змене клімату ў Дурбане была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні дзеяння Кіёцкага пратакола да прыняцця новага пагаднення, хоць, па ацэнцы «Гардыян», верагодна, што толькі краіны ЕС і некаторыя іншыя будуць удзельнічаць у падоўжаным пратаколе[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]