Эль-Ніньё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эль-Ні́ньё (ісп.: El Niño) — анамалія надвор'я, утвараецца калі пасаты якія веюць над экватарам змяняюць свой кірунак ці сціхаюць. Разам з вятрамі змяняюцца марскія плыні і тэмпература вады ў азначаных раёнах. Вятры, якія спачатку гналі ўзніклыя над Ціхім акіянам навальнічныя хмары ў кірунку Аўстраліі і Інданезіі, змяняюць кірунак і нясуць іх на Паўднёвую Амерыку, выклікаючы інтэнсіўныя ападкі ў Андах. Але ў гэты час у Андах і без таго пачынаецца сезон дажджоў, але ападкі выкліканыя эфектам Эль-Ніньё катастрафічна вялікія, пачынаюць павадкі і апоўзні. У дадатак узнімаецца тэмпература паветра, што правакуе раставанне вечных снягоў і ледавікоў (калі працэс не спыніцца, большасць ляднікоў на тэрыторыі Перу і Балівіі знікне да канца стагоддзя) выклікаючы выкід дадатковай вады ў рэкі на працягу ўсяго года. У змененым стане цёплае і сухое паветра знаходзіцца над Аўстраліяй, выклікаючы больш працяглыя засухі чым заўсёды.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назвай El Niño (па-іспанску — хлопец, дзіця) перуанскія рыбакі назвалі моцныя вятры і марскія плыні, якія яны заўважылі пад час Каляд. Назва адносіцца да Хлопчыка Ісуса.

Гэта з'ява з'яўлення нязвыкла цёплых мас вады ў некаторых рэгіёнах Ціхага акіяна. Эль-Ніньё падаграе ваду паверхні ўсходняй часткі Ціхага акіяна, што здараецца нерэгулярна, у інтэрвале ад дзвюх да сямі гадоў і цягнецца ад года да дзвюх. Уздоўж заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі ветры якія веюць з поўдня спрыяюць даплыву халодных, багатых планктонам вод. Разам з імі з'яўляецца вялікая колькасць рыб. Гэта спрыяе павялічэнню колькасці марскіх птушак, адыходы жыццядзейнасці якіх, утвараюць высакаякаснае ўгнаенне «гуана». Пад канец года, плынь прыносіць больш цёплую ваду, трапічнага паходжання. Здараецца гэта пад час Калядаў, што дало назву Эль-Ніньё. Звычайна пацяпленне вады цягнецца некалькі тыдняў, ці крыху больш за месяц, пасля чаго ўсё вяртаецца да нормы. Але калі Эль-Ніньё цягнецца некалькі месяцаў, значна ўзнімае тэмпературу вады, эканамічныя страты могуць быць катастрафічнымі. Гаспадарка Перу, якая ў значнай ступені залежыць ад рыбалоўства, вельмі востра рэагуе на працяглае Эль-Ніньё. Выяўлена таксама сувязь Эль-Ніньё са снежнымі зімамі ў ЗША, і сухімі, больш цёплымі летамі ў Паўднёвай Амерыцы і Еўропы, а таксама з засухамі ў Афрыцы. Пад час аднаго з атак Эль-Ніньё, заходняя частка ЗША была заліта дажджамі, у той час як Азія і Аўстралія цярпелі ад засухі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • César N. Caviedes, 2001. El Niño in History : Storming Through the Ages (University Press of Florida)
  • Brian Fagan , 1999. Floods, Famines, and Emperors : El Niño and the Fate of Civilizations (Basic Books)
  • Michael H. Glantz, 2001. Currents of change, ISBN 0-521-78672-X
  • Mike Davis, Late Victorian Holocausts: El Niño Famines and the Making of the Third World (2001), ISBN 1-85984-739-0
  • S. M. Hsiang, K. C. Meng, M. A. Cane. Civil conflicts are associated with the global climate // Nature. 2011. V. 476. P. 438–441.
  • Quirin Schiermeier (2011). "Climate cycles drive civil war". Nature476: 406–407. doi:10.1038/news.2011.501.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]