Клітар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Месцазнаходжанне клітара

Клітар (лац.: clitoris - юрнік / лац.: clitorido - казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў палавы орган жанчыны, які складаецца з парных пячорыстых цел. Клітар складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка клітара мае выгляд грудка, размешчанага ў верхняй частцы ўваходу ў похву, размяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй знітоўкі вялікіх вуснаў, паміж іх пярэднімі ўчасткамі. Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі клітара размешчаныя па абодвы бакі ад похвы. Змяшчае мноства сасудаў і нервовых канчаткаў. У розных жанчын клітар мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў паміжнасці. Даўжыня галоўкі клітара ў большасці здаровых жанчын складае 4-7 мм, а яе дыяметр складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня клітара, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас аргазму практычна не бачны. Клітар з'яўляецца гамолагам пячорыстых цел мужчынскага палавога члена.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах