Рэпрадуктыўная сістэма чалавека

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гэты артыкул утрымлівае інфармацыю па анатоміі чалавека. Пра агульную анатомію глядзіце артыкул: Рэпрадуктыўная сістэма.
Палавыя органы жанчыны і мужчыны

Рэпрадуктыўная сістэма — комплекс органаў і сістэм, якія забяспечваюць працэс апладнення, спрыяюць узнаўленню чалавека.

Размнажэнне (рэпрадукцыя) чалавека адбываецца ў выніку ўнутранага апладнення, які завяршае палавы акт:

Чалавек, як від, характарызуецца высокай ступенню палавога дымарфізму. Акрамя розніцы ў першасных палавых адзнаках (палавыя органы), ёсць розніца ў другасных палавых адзнаках і сексуальных паводзінах.

Мужчынская рэпрадуктыўная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Мужчынская рэпрадуктыўная сістэма — сістэма органаў, размешчаных звонку цела каля таза, якія бяруць удзел у рэпрадукцыі. Першасная функцыя мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэмы складаецца ў выпрацоўцы мужчынскіх палавых гамет (сперматазоідаў) для апладнення яйцаклеткі.

Мужчынскія палавыя органы ўключаюць семяннікі (яечкі) з іх пратокамі, палавы член, а таксама дапаможны орган — прадсталёвую залозу. Яечкі (тэсцікулы) — парныя залозы, якія падвешаны ў машонцы на семявым канаціку. Вага кожнага яечка — 10 — 15 г. Маюць авальную форму, складаюцца з семявых канальчыкаў. Прамым прызначэннем яечкаў з'яўляецца выпрацоўка спермы — вадкасці, якая змяшчае мужчынскія палавыя клеткі — сперматазоіды. Акрамя гэтага, яечкі адказваюць за сакрэцыю мужчынскіх палавых гармонаў - андрагенаў.

Жаночая рэпрадуктыўная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Жаночую палавую сістэму падзяляюць на 2 групы органаў: вонкавыя і ўнутраныя. Да вонкавых палавых органаў адносяць: малыя і вялікія палавыя губы з размешчанымі на іх залозамі, клітар і ўваход у похву; да ўнутраных — похва, матка, матачныя трубы, яечнікі.

Рэпрадуктыўная сістэма жанчыны складаецца з органаў, размешчаных пераважна ўсярэдзіне цела ў тазавай вобласці. Яна складаецца з трох асноўных частак: похвы, у якую трапляе сперма, матка, у якой развіваецца зародак і яечнікі, у якіх адбываецца паспяванне яйцаклеткі. Грудзі таксама адносяцца да рэпрадуктыўнай сістэмы і адыгрываюць важную ролю ў постнатальным развіцці дзіцяці.

Похва адкрываецца вонкі праз вульву, якая ўключае вялікія і малыя палавыя губы, клітар і урэтру; падчас палавога акту гэта вобласць увільгатняецца выдзяленнямі з барталінавых залоз.

Хваробы рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Як і іншыя складаныя сістэмы органаў, рэпрадуктыўная сістэма чалавека паражаецца вялікай колькасцю захворванняў. Вылучаюць чатыры асноўныя катэгорыі хвароб:

  • кангенітальныя ці прыроджаныя;
  • пухліны;
  • інфекцыі, які часта перадаюцца палавым шляхам;
  • функцыянальныя парушэнні, выкліканыя фактарамі навакольнага асяроддзя, пашкоджваннем, псіхасаматычнымі фактарамі і аўтамуннымі захворваннямі. Найбольш вядомы від функцыянальных парушэнняў — гэта бясплоддзе, якое можа быць выклікана шматлікімі захворваннямі.