Козенскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Козенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Козенкі
Дата ўтварэння 2 студзеня 1925
Насельніцтва (2019) 10 654
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Ко́зенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. вёска[1]) Козенкі.

Утвораны 2 студзеня 1925 года як Баброўскі сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бабры. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Калінкавіцкага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тварычаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабраняцкага сельсавета[2]. 15 мая 1959 года ў склад горада Мазыр уключана вёска Целепуны[3], 29 чэрвеня 1962 года — вёска Баравікі[4]. 25 лютага 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Козенкі, сельсавет перайменаваны ў Козенскі[5]. 9 сакавіка 1988 года ў гарадскую мяжу Мазыра ўключаны вёскі Бабры і Майская[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6357 чалавек[7], з іх 94,1 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 10654 чалавекі[9].

Зноскі

  1. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам Архівавана 19 верасня 2020.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 мая 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Мазыр вёскі Целяпуны, Мазырскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 чэрвеня 1962 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Мазыра вёскі Баравікі Баброўскага сельскага Савета Мазырскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 21 (980).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2084—XI ад 9 сакавіка 1988 г. Аб уключэнні вёсак Бабры, Майская Козенскага сельсавета Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскую мяжу горада Мазыра // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 8 (1922).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.