Міхалкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхалкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рудня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 212
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Міха́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска[1]) Рудня.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Міхалкі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кустаўніцкага нацыянальнага польскага сельсавета[2]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Мазырскага раёна, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 24 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Барбароўскага сельсавета Нараўлянскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Праўцюкі, Стрэльск і Стрэльская Горка)[3]. У 1964 годзе ў склад Каменкаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Ляхаўцы, Малы Бокаў, Рудня і Стараселле)[4], якія 6 ліпеня 1970 года вернуты ў склад сельсавета[5]. 4 чэрвеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудня[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1271 чалавек[7], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 2,0 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1212 чалавек[9].

Зноскі

  1. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 29 сентября 2009 г. № 188 О преобразовании деревень в агрогородки(недаступная спасылка)
  2. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Кустаўніцкага нацыянальна-польскага сельсовета Нараўлянскага раёна, як шкодніцкі арганізаванага ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 7.
  4. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  6. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.