Кракаўскае ваяводства (1920—1939)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кракаўскае ваяводства
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 23 снежня 1920
Дата скасавання верасень 1939
Плошча
  • 17 560 км²
Кракаўскае ваяводства на карце

Кракаўскае ваяводства (польск.: Województwo krakowskie) — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Кракаў.

Створана законам ад 23 снежня 1920 года. Пачала дзейнічаць 1 верасня 1921 года.

Цэнтр ваяводства быў у Кракаве. Іншымі буйнымі гарадамі ваяводства былі Тарнаў, Новы Сонч, Явожна, Асвенцім, Хшанаў, Бохня і Ясла.

Агулам у ваяводстве было 54 гарады.

У выніку адміністрацыйнай рэформы краіны 1 красавіка 1932 года ў ваяводстве было ліквідавана 5 раней існаваўшых паветаў.