Красноўскае
Красноўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 148,2 м |
Даўжыня | 1,76 км |
Шырыня | 0,84 км |
Плошча | 1,37 км² |
Аб’ём | 0,00224 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,7 км |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,05 ‰ |
Празрыстасць | да 1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,6 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Красноўскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на поўдзень ад горада Мёры, каля вёскі Стары Пагост, у міжрэччы рэк Маціцы і Бярэжы.
Плошча паверхні 1,37 км². Даўжыня 1,76 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя — 1,6 м. Аб’ём вады ў возеры 2,24 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Плошча вадазбору 4,6 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, пераважна спадзістыя, разараныя, на паўночным захадзе пад лесам. Берагі пясчаныя вышынёй 0,3—0,4 м, на захадзе забалочаныя. Шырыня поймы складае ад 5 да 50 м. На захадзе да поймы прымыкае верхавое балота шырынёй да 500 м. Дно выслана сапрапелем, каля паўночнага і паўднёвага берагоў пясчанае. Вада ў возеры вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (каля 50 мг/л). Возера эўтрофнае. Зарастае па ўсёй плошчы (эладэя, рагаліснік, рдзесты). Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 50 м. Возера бяссцёкавае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 463. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 69. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)