Кругавец-Калінінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кругавец-Калінінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Кругавец-Калініна
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 816
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Кругавец-Калі́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кругавец-Калініна.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі) сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 26 мая 1960 года ў склад Ленінскага сельсавета перададзены пасёлак Леніндар[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Гарадок[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1109 чалавек[4], з іх 88,2 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 2,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 816 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.