Насовіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Насовіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Насовічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 2 367
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Насо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Насовічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Антонаўскага, Запрудоўскага, Лагуноўскага і Старасельскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Церахоўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 18 студзеня 1965 года ў склад сельсавета з Грабаўскага сельсавета перададзены пасёлак Кавалёў[1]. 8 снежня 1966 года ў склад зноў утворанага Івакаўскага сельсавета перададзены пасёлак Надзежда[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Насовіцкага сельсавета 14 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2688 чалавек[4], з іх 93,4 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2367 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 82. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.