Крысціна Дробыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысціна Дробыш
Дата нараджэння 22 верасня 1990(1990-09-22)[1] (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёрка
IMDb ID 9951288

Крысці́на Дро́быш, у дзявоцтве Каза́к (22 верасня 1990, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Адна з заснавальніц праекта агучкі дзіцячых кніг «Кніжны воз»[2][3][4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Нацыянальнае чытанне» ў Мінску (2017 г.). Чытаюць актрыса Купалаўскага тэатра Крысціна Дробыш і Матэвуш Адамскі, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску

У дзяцінстве займалася ў мастацкай школе, спартыўнай секцыі (лёгкая атлетыка), школе бальных, народных і класічных танцаў, вакальна-эстраднай студыі «Імпульс», вакальна-эстраднай студыі прадзюсарскага цэнтра «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата[5].

У 2013 годзе закончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі М. М. Кірычэнкі)[6].

У 2013[6]-2020 гадах — актрыса Купалаўскага тэатра. У жніўні 2020 года разам з іншымі супрацоўнікамі Купалаўскага тэатру звольнілася ў знак пратэсту супраць сфальсіфікаваных выбараў і рэпрэсій і ў знак салідарнасці з Паўлам Латушкам[7].

У снежні 2021 года праз немагчымасць працаваць па палітычных прычынах на радзіме[8] вымушана пераехала ў Варшаву.

У 2020-2022 гадах — у незалежнай тэатральнай трупе «Купалаўцы»[9].

Увосень 2020 года разам з Міхасём Бутыліным заснавала аўдыёвыдавецтва «Кніжны воз», якое займаецца агучкай кніг на беларускай мове.

У верасні 2023 года прыняла ўдзел у Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве, у дыскусіі «Выдавецкая справа: праблемы і магчымасці»[10].

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Журналіст тэлеканала Белсат Зміцер Міраш у сваім аглядзе дзесяці найбольш важных беларускіх кніжак 2023 года адзначыў, што «найвышэйшай прэміі за ўнёсак у беларускую кніжную справу заслугоўвае Крысціна Дробыш… Менавіта дзякуючы ейнаму голасу беларускія дзеткі знаёмяцца з Віня-Пыхам і Пітэрам Пэнам на „Кніжным возе“, а тысячы дарослых — з творамі Святланы Алексіевіч на „Камунікаце“»[11].

Ролі ў тэатры[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяўчына («Паўлінка» Я. Купала);
  • Фрэйліна («Чорная панна Нясвіжа» А. Дудараў);
  • Дзяўчына («Ноч на Каляды» М. Гогаль);
  • Хадоська («Людзі на балоце» І. Мележа);
  • Зося («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча);
  • Пакаёўка («Чайка» А. Чэхаў);
  • Сафія («Шабаны» А. Бахарэвіча);
  • Аля («Дзве душы» М. Гарэцкага);
  • Таццяна («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна);
  • Каралева ў маладосці («Юбілей ювэліра» Н. Маколіф);
  • Даша («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч);
  • Шырлі Ўэйд («Вешальнікі» М. Макдонаха);
  • Агапка («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага);
  • Кардэлія, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У. Шэкспір);
  • Крысціна («Першы»);
  • Іда, юнацтва («En souvenir de Шагал»).

Ролі ў фільмах[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2011
ф Сямейны дэтэктыў Семейный детектив жонка Артура
2012
ф Вышэй за неба Выше неба Белка
2012
ф Вой, ма-мач-кі! Ой, ма-моч-ки! Тарасевіч
2013
ф Дом з прывідамі Дом с привидениями Яўгенія Барысаўна
2013
ф Каханне з прабіркі Любовь из пробирки (эпізод)
2013
ф Першае каханне Первая любовь Марго
2014
ф Разарваныя ніткі Разорванные нити (эпізод)
2014
ф У вас будзе дзіця У вас будет ребёнок цырульнік
2016
ф Усяленскі змова Вселенский заговор Даша
20162018 с Мухтар. Новы след (сер.15, 121) Мухтар. Новый след Наташа
2017
ф Сапрамат Сопромат
2018
ф Нераскрыты Талент-3 Нераскрытый талант-3 актрыса
2019
ф Змеі і лесвіцы Змеи и лестницы (эпізод)
2020
ф Агееў Агеев Вольга Філіпава
2020
ф Успышка Вспышка Люда Рудзіна
2021
ф Генерал Корж Генерал Корж жонка генерала Коржа

Зноскі

  1. Кіно-тэатр.ру — 2006.
  2. «Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты. Наша Нiва (13 студзеня 2023). Праверана 31 студзеня 2023.
  3. «Хачу, каб дзіця не грузілі беларускай мовай, а каб яна была ў яго жыцці». Што такое казкатэрапія ад «Кніжнага воза». Наша Ніва (30 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2023. Праверана 29 жніўня 2023.
  4. Сяргей Пульша. Крысціна Дробыш: беларуская літаратура — гэта не толькі Колас, Купала, Быкаў, гэта нашмат больш. Новы Час (24 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2023. Праверана 29 жніўня 2023.
  5. Казак Кристина (руск.). БелКино.by. Праверана 30 снежня 2023.
  6. а б Крысціна Дробыш (руск.). Афиша.me. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2023. Праверана 30 снежня 2023.
  7. Былая актрыса Купалаўскага Крысціна Дробыш расказала, як ее вербавалі ў эскорт Лукашэнкі. Новы Час (9 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2023. Праверана 30 снежня 2023.
  8. Купалаўка Крысціна Дробыш: «Мяне больш няма ў Беларусі». Новы Час (19 снежня 2021). Праверана 30 снежня 2023.
  9. З трупы «Купалаўцаў» сыходзіць адна з галоўных зорак. Пагаварылі з ёй пра прычыны, цяжкую хваробу і працу ў эміграцыі. Zerkalo.io (27 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 022-06-27. Праверана 30 снежня 2023.
  10. Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве. Будзьма беларусамі! (16 верасня 2023). Праверана 30 снежня 2023.
  11. Зміцер Міраш. Бяляцкі, Бахарэвіч, Някляеў, Янкута... Выбралі дзесяць беларускіх кніжак 2023 года. Белсат (28 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2023. Праверана 31 снежня 2023.