Кубрак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кубрак[1]ням.: Kapprock[2] ад лац.: cubrum — адзенне з лёну[3]) — верхні кафтан, які надзявалі мужчыны на жупан у XVIIXVIII стагоддзях. Меў зашытыя рукавы; шылі з тонкіх і танных тканін паўваўняных. У штодзённым касцюме шляхты і мяшчан замяніў кунтуш.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова кубрак — тып адзення з капюшонам[2]. Гаур  (польск.) у XVII стагоддзі гаворыць пра кубрак як пра жаночае адзенне[2]. У XVIII стагоддзі кубрак азначаў жабрацкае адзенне. Так піша і Францішак Заблоцкі[2]:

Нядаўна кубрака на плячах не меў,
А сёння дабраслаўны ў брычку сеў.

Анджэй Кітовіч  (укр.) кажа, што пры Аўгусце III суконныя або камуфляжныя жупаны і ўвогуле грубыя жупаны сталі называць кубракамі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]