Аляксандр Брукнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Брукнер

Аляксандр Брукнер (польск.: Aleksander Brückner, 29 студзеня 1856, Беражаны — 24 мая 1939, Берлін) — польскі гісторык літаратуры і мовазнаўца, Замежны член-карэспандэнт Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Навук (1889), член Польскай (1888), Пражскай і Белградскай АН.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1875 скончыў Львоўскі ўніверсітэт, дзе спецыялізаваўся па класічных мовах, займаўся індаеўрапейскім і славянскім мовазнаўствам. У 1877 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Літоўска-славянскія пошукі. Славянская лексіка ў літоўскай мове». З 1876 па 1878 — вывучаў славістыку у Лейпцыгскім і Берлінскім універсітэтах. З 1878 па 1881 — прыват-дацэнт ў Львоўскім універсітэце, выкладаў граматыку славянскіх моў. З 1881 — прафесар славянскіх моў і літаратур Берлінскага ўніверсітэта. Даследаваў этымалогію і тапаніміку, літуаністыку, этнаграфію, гісторыю рускай літаратуры і фальклору.