Аўгуст Саксонскі
| Аўгуст III August III |
|||
| Партрэт пэндзля П'етра Ратары, 1755, палатно, масла. | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1733 — 5 кастрычніка 1763 | |||
| (пад імем Фрыдрых Аўгуст II) | |||
| Папярэднік: | Фрыдрых Аўгуст I | ||
| Пераемнік: | Фрыдрых Крысціян | ||
|
|||
| 1734 — 5 кастрычніка 1763 | |||
| Папярэднік: | Станіслаў Ляшчынскі | ||
| Пераемнік: | Станіслаў Панятоўскі | ||
|
|||
| 1734 — 5 кастрычніка 1763 | |||
| Папярэднік: | Станіслаў Ляшчынскі | ||
| Пераемнік: | Станіслаў Панятоўскі | ||
| Нараджэнне: | 7 кастрычніка 1696 Дрэздэн, Саксонія |
||
| Смерць: | 5 кастрычніка 1763 (66 гадоў) Дрэздэн, Саксонія |
||
| Дынастыя: | |||
| Бацька: | Фрыдрых Аўгуст I | ||
| Маці: | Крысціяна Байрэйцкая | ||
| Жонка: | Марыя Жазефа Аўстрыйская | ||
| Аўтограф: | |||
Аўгуст Саксонскі, Аўгуст Сас, Фрыдрых Аўгуст ІІ, Аўгуст ІІІ (17 кастрычніка 1696, Дрэздэн — 5 кастрычніка 1763) — курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1733-1763). Сын Аўгуста Моцнага.
Пасля смерці 1 лютага 1733 Аўгуста Моцнага было абвешчанае беcкаралеўе. На каралеўскі сталец з дапамогай Францыі прэтэндаваў Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст хоць і не меў вялікай падтрымкі ў Рэчы Паспалітай, пачаў з дапамогай Расіі здабываць сабе карону. 20-тысячнае расійскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібы пачала свой рух і невялікая французская дапамога Ляшчынскаму, ён сам, пераапрануўшыся гандляром, праехаў праз Германію і нечакана для ўсіх з'явіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысяч шляхты. 12 верасня 1733 прымас абвясціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было і ён не мог супрацьстаяць расійскім войскам, якія праз некалькі дзён з'явілася каля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў Гданьск, каб чакаць французскай дапамогі. 5 кастрычніка 1733 у Кракаве з дапамогай расійскіх войскаў новым каралём быў абраны і неўзабаве каранаваны Аўгуст Саксонскі.
Пры Аўгусце ажывілася культурнае і эканамічнае жыццё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго валадарання ў краіне пашырылася феадальная анархія, пачаўся палітычны крызіс. Цэнтральная ўлада не дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3-за дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі. Валадарства саксонскай дынастыі, і ў прыватнасці Аўгуста Саса, не мінула бясследна і для простага люду, нарадзіўшы каларытныя прымаўкі, напрыклад: «За караля Саса наеліся хлеба і мяса», «За караля Саса папушчай паса».
[правіць] Сям'я
У 1719 годзе ён жаніўся на Марыі Жазефе Аўстрыйскай (1699—1757), дачцы імператара Іосіфа I. У іх было 14 дзяцей, 3 з якіх памерлі ў дзяцінстве.
- Фрыдрых Крысціян (1722—1763), пераемнік бацькі як курфюрст Саксоніі, кіраваў усяго два месяца
- Марыя Амалія (1724—1760), выйшла замуж за караля Іспаніі Карла III,
- Ганна (1728—1797), у 1747 выйшла замуж за Максіміліяна III Баварскага
- Франц Ксавер (1730—1806), у 1765 жаніўся на графіні Клер фон Лаўзіц
- Марыя Жазефа (1731—1767), у 1747 выйшла замуж за Людовіка Фердынанда, дафіна Францыі; маці Людовіка XVI, Людовіка XVIII і Карла X.
- Карл (1733—1796), герцаг Курляндскі, у 1760 жаніўся на Францішке Корвін-Красіньскай
- Крысціна (1735—1782)
- Елізавета (1736—1818)
- Альберт (1738—1822), герцаг Саксен-Тешин, у 1766 жаніўся на Марыі Крысціне Габсбург-Латарынгскай
- Клемент (1739—1812), архібіскуп Трырскі
- Кунігунда (1740—1826).
[правіць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 2005.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 1996.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мн., 1994.
- Cieślak E. Stanisław Leszczyński. Wrocław, 1994;
- Karl Czok, Am Hofe August des Starken, Edition Leipzig, Leipzig 1989
- Karl Czok, August der Starke und Kursachsen, Koehler u. Amelang, Leipzig 1987.
- Jerzy Dunin-Borkowski i Mieczysław Dunin-Wąsowicz, Elektorowie królów Władysława IV., Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III. Lwów 1910
- Piotr Napierała, "Die polnisch-sächsische Union (1697-1763) – Polens letzte Hoffnung – Sachsens Traum von der Macht" [w:] Polen un Deutschland. Zusammenleben und -wirken, Bogucki Wydawnictwo Naukowe, Poznań 2006.
- Jacek Staszewski, August II Mocny, Wrocław Warszawa Kraków (Ossolineum) 1998. ISBN 83-04-04387-4
- Jacek Staszewski, August III Sas, Wrocław Warszawa Kraków Gdańsk Łódź (Ossolineum) 1989.
- Jacek Staszewski, Polacy w osiemnastowiecznym Dreźnie
- Jacek Staszewski, August III. Kurfürst von Sachsen und König von Polen. Eine Biographie, Berlin 1996
- Jacek Staszewski, O miejsce w Europie. Stosunki Polski i Saksonii z Francją na przełomie XVII i XVIII wieku, Warszawa 1973.
- Jacek Staszewski: August III. Kurfürst von Sachsen und König von Polen. Akademie-Verlag, Berlin 1996, ISBN 3-05-002600-6
- Thomas Niklas: Friedrich August II (1733–1763) und Friedrich Christian (1763). In: Frank-Lothar Kroll (Hrsg.): Die Herrscher Sachsens Markgrafen, Kurfürsten, Könige 1089 - 1918. C. H. Beck, München 2005, ISBN 3-406-52206-8, S. 192–222.
- Ariane James-Sarazin, « Hyacinthe Rigaud (1659–1743), portraitiste et conseiller artistique des princes Électeurs de Saxe et rois de Pologne, Auguste II et Auguste III », dans catalogue de l’exposition Dresde ou le rêve des princes, la Galerie de peintures au XVIIIe siècle, Musée des Beaux-Arts de Dijon, Paris, RMN, 2001, p. 136-142.
[правіць] У Сеціве
| Курфюрсты Саксоніі | ||
|---|---|---|
|
Рудольф I (1298—1356) • Рудольф II (1356—1370) • Венцель (1370—1402) • Рудольф III (1402—1419) • Альбрэхт III (1419—1423) • Фрыдрых I (1423—1428) • Фрыдрых II (1428—1464) • Эрнст (1464—1486) • Фрыдрых III (1486—1525) • Ёган Цвёрды (1525—1532) • Ёган-Фрыдрых (1532—1547) • Морыц (1547—1553) • Аўгуст (1553—1586) • Крысціян I (1586—1591) • Крысціян II (1591—1611) • Ёган-Георг I (1611—1656) • Ёган-Георг II (1656—1680) • Ёган-Георг III (1680—1691) • Ёган-Георг IV (1691—1694) • Фрыдрых Аўгуст I Моцны (1694—1733) • Фрыдрых Аўгуст II (1733—1763) • Фрыдрых Крысціян (1763) • Фрыдрых Аўгуст III (1763—1806) |
||
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |