З пляцоўкі Вікіпедыя.
Купальнік горны ці Буквіца[3] (Arnica montana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя.
Распаўсюджванне і экалогія [правіць]
Расце на тэрыторыі Еўропы.
Расце ў хваёвых борах і ў хваёва-бярозавых лясах, на лясных лугах і палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на прасеках і мурожных лугах, часам на забалочаных лугах. У гарах паднімаецца да альпійскага пояса. Аддае перавагу пясчаным кіслым глебам з сярэдняй вільготнасцю.
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Біялагічнае апісанне [правіць]
Карэнішча паўзучае, гарызантальна разгалінаванае, даўжынёй да 15 см, дыяметрам каля 1 см, са шматлікімі ніткападобнымі каранямі, звонку карычневае.
Сцябло прамастаячае, уверсе часта разгалінаванае, вышынёй 15-80 см, пакрытае простымі і жалезістым валасінкамі, асабліва густымі ў верхняй частцы.
Прыкаранёвыя лісты разеткі шырокія, авальныя або даўгавата-авальныя, тупаватыя, з выбітнымі бакавымі жылкамі, зверху з валасінкамі, коратка звужаныя ў хвосцік або амаль сядзячыя. Сцябловыя — парныя, супраціўные, даўжынёй 15-17 см, шырынёй да 4-5 см, даўгаватыя або ланцэтападобныя, рэдка даўгавата-авальныя (ніжняя пара), у верхняй палове сцябла, асабліва на галінах, з адным-некалькімі чарговымі, лінейнымі, завостранымі лісцем.
Цвіце ў чэрвені — жніўні (у высакагор'ях ліпені — верасні). Плады спеюць у ліпені — верасні.
Выкарыстанне [правіць]
Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і харчовая расліна.
- Doronicum arnica, Desf. (1804)
- Doronicum montanum, (L.) Lam. (1786)
- Doronicum montanum, (L.) Lam.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924