Кюль-тэгін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Кюль
Кюльтэгін
стар. цюрк.: 𐰚𐰇𐰠𐱅𐰃𐰏𐰤
Бюст Кюль-тэгіна, знойдзены на магільніку Хёшо-Цайдам, у Хашааце Архангайскага аймака, у даліне ракі Архон. Знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Манголіі.
Бюст Кюль-тэгіна, знойдзены на магільніку Хёшо-Цайдам, у Хашааце Архангайскага аймака, у даліне ракі Архон. Знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Манголіі.
Дата нараджэння 684(0684)
Дата смерці 27 лютага 731 (46–47 гадоў)
Месца смерці
Бацька Ilterish Qaghan[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Другі ўсходнецюркскі каганат
Званне Тархан (пасмяротна)
Бітвы/войны Бітва пры Болчу
Сагдыйскі паход
Бітва пры Ідук-Баш
Бітва пры Мін-Ша
Бітва ў даліне Сонга
Трансаксіянскі паход
Бітва пад Ташкентам (713)
Сувязі Эльтэрыш-каган (бацька)
Іль-Більга Хатун (маці)
Більгэ-хан (брат)

Кюль-тэгін (стар. цюрк.: 𐰚𐰇𐰠𐱅𐰃𐰏𐰤, Kültegin[1]; кіт.: [2], піньінь: Quètèqín, Уэйд–Джайлз: chüeh-t'e-ch'in) — палкаводзец і суправіцель Другога ўсходнецюрксага каганата. Праславіўся як гераічны воін і ўдзельнік мноства ваенных паходаў, якія забяспечылі цюркам гегемонію ў Цэнтральнай Азіі.

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Наджыб Асім (1921) транскрыбаваў імя як «köl» (кёль), грунтуючыся на этымалогіі караханідскага філолага Махмуда Аль-Кашгары (XI ст.), які трактаваў значэнне імя як «возера, мора». В. Радлаў запісаў імя як «kül» (кюль), з такім чытаннем згаджаліся Томсэн (1896), Малаў (1951) і Тэкін (1968). У кітайскіх крыніцах імя запісваецца іерогліфам 闕 (què).[3]

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Годам нараджэння Кюля лічыцца 684. Ён быў другім сынам Эльтэрыш-кагана, заснавальніка другога Цюркскага каганата, і малодшым братам Більгэ-хана. Кюль меў сем гадоў, калі памёр яго бацька. Спавядаў тэнгрыянства.

Падчас праўлення Капаган-кагана Кюль-тэгін і яго старэйшы брат заслужылі рэпутацыю дзякуючы сваёй ваеннай доблесці. Яны разграмілі енісейскіх кіргізаў, цюргешаў і карлукаў, пашырыўшы тэрыторыю каганата аж да Жалезных Варот на поўдзень ад Самарканда. Яны таксама падпарадкавалі сабе ўсе дзевяць плямёнаў такуз-агузаў.

У 705 годзе войскі Туджуэ пад камандаваннем Більгэ-хана ўвайшлі ў Лін'у, разграміўшы Шачжа Чжуньі. Кюль-тэгін камандаваў падраздзяленнем у баі, у якім страціў трох коней.[1]

У 710 разам з Таньюкукам і Більгэ-ханам уварваўся з цюркскім войскам у Хакасію, прычыніўшы паразу кіргізам.

У 711 годзе ён удзельнічаў у пагібельнай для цюргешаў бітве пры Болчу.[4]

У 713 годзе разам з братам і дзядзькам удзельнічаў у падпарадкаванні плямёнаў карлукаў.[4]

У 716 годзе пасля смерці Капаган-кагана яго сын Інэль-каган паспрабаваў незаконна ўзысці на трон, ігнаруючы традыцыйны закон аб бакавым (брацкім) успадкоўванні, але Кюль-тэгін перашкодзіў яму. Ён сабраў войска, напаў і забіў Інэля, ягонага брата Элетміша і іхніх давераных паслядоўнікаў. Кюль пасадзіў на трон свайго старэйшага брата Більгэ-хана і ўзяў сабе тытул «шад», эквівалент галоўнакамандуючага войскам.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Стэла Кюль-тэгіна.

Кюль-тэгін раптоўна памёр 27 лютага 731 года. Цырымонія пахавання Кюль-тэгіна адбылася 1 лістапада 731 года, а Більгэ-каган даў свайму брату пасмяротнае імя Інанчу Апа Ярган Тархан (стар. цюрк.: 𐰃𐰤𐰨𐰆:𐰯𐰀:𐰖𐰺𐰍𐰣:𐱃𐰺𐰴𐰣). У яго гонар быў створаны шырокі пахавальны комплекс, важную частку якога склаў шэраг балбалаў — выяваў забітых ворагаў.

У 1889 годзе расійскім даследчыкам М. М. Ядрынцавым ва ўрочышчы Хөшөө Цайдамын знойдзена стэла-эпітафія Кюль-тэгіну. Яна змяшчае надпісы на старажытнацюркскай і кітайскай мовах, вядомыя як архонскія надпісы.[5] Надпісы дэшыфраваны ў 1893 годзе дацкім навукоўцам прафесарам Вільгельмам Томсэнам. Помнік змяшчае цэнныя гістарычныя звесткі і дае багаты мовазнаўчы матэрыял. Таксама Кюль-тэгін згадваецца і на стэле ў суседнім урочышчы, ўзведзенай у памяць аб Більгэ-хане.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Памятная банкнота Казахстана, прысвечаная Кюль-тэгіну.

Ролю Кюль-тэгіна выконвае акцёр Хам Сок Хун у карэйскім серыяле «Тэ Джо-ён»[en].

Зноскі

  1. а б Kultegin’s Memorial Complex, TÜRIK BITIG
  2. Памылкова 阙特勒 Quètèlè.
  3. (англ.) Lars Laamann, рэд. (1991). Central Asiatic Journal. Vol. 35. p. 48.
  4. а б (тур.) Ahmet., Taşağil (1995–2004). Gök-Türkler. Atatürk Kültür, Dil, ve Tarih Yüksek Kurumu (Turkey). Ankara: Türk Tarih Kurumu Basımevi. ISBN 975161113X. OCLC 33892575.
  5. (ням.) Sören Stark, Die Alttürkenzeit in Mittel- und Zentralasien (Nomaden und Sesshafte, Band 6), Reichert: Wiesbaden 2008, pp. 76–78.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • (руск.) Мелиоранский П. М.  (руск.) Памятник в честь Кюль Тегина. СПб., 1899.
  • (руск.) Малов С. Е.  (руск.) Памятники древнетюркской письменности. Тексты и исследования, М.; Л., 1951.
  • (англ.) Talat Tekin, A Grammar of Orkhon Turkic. Indiana University Uralic and Altaic Series, vol. 69. Bloomington/The Hague: Mouton, 1968.
  • (кіт.) 新疆维吾尔自治区民族事务委員会、新疆民族辞典, 乌鲁木齐:新疆人民出版社,1995 [Народны камітэт меншасцяў Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акругі, Энцыклапедычны слоўнік малалікіх народаў Сіньцзяна, Урумчы: Сіньцзянская народная выдавецкая кампанія, 1955].

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]