Кім Чэльстрэм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кім Чэльстрэм
Чэльстрэм у складзе «Спартака» ў 2012 годзе
Чэльстрэм у складзе «Спартака» ў 2012 годзе
Агульная інфармацыя
Мянушка Конга-Кім
Нарадзіўся 24 жніўня 1982(1982-08-24)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Рост 185 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1986—1989 Сцяг Швецыі Сандвікенс
1990—1996 Сцяг Швецыі Партыле
1997—1999 Сцяг Швецыі Хекен
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2001 Сцяг Швецыі Хекен 69 (14)
2002—2003 Сцяг Швецыі Юргордэн 48 (26)
2003—2006 Сцяг Францыі Рэн 83 (20)
2006—2012 Сцяг Францыі Алімпік (Ліён) 199 (17)
2012—2015 Сцяг Расіі Спартак (Масква) 58 (5)
2014   Сцяг Англіі Арсенал (Лондан) 3 (0)
2015—2017 Сцяг Швейцарыі Грасхопер 49 (1)
2017 Сцяг Швецыі Юргордэн 28 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997—1998 Сцяг Швецыі Швецыя (да 16) 32 (12)
1999 Сцяг Швецыі Швецыя (да 18) 2 (0)
2000—2003 Сцяг Швецыі Швецыя (да 21) 21 (5)
2001—2016 Сцяг Швецыі Швецыя 131 (16)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 лютага 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 лютага 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кім Чэльстрэм (шведск.: Kim Källström; нар. 24 жніўня 1982, Сандвікен, Швецыя) — былы шведскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Швецыі (2001—2016). Выступаў як цэнтральны паўабаронца, які можа гуляць на левым флангу паўабароны, а таксама патэнцыяльна можа быць глыбокім плэймейкерам. Чэльстрэм таксама вядомы сваімі добрымі ўдарамі левай нагой.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у клубе «Партыле», які размяшчаецца ў прадмесці Гётэбарга.

Далейшыя выступы[правіць | правіць зыходнік]

Першым прафесійным клубам Чэльстрэма быў «Хекен», але вядомасць у Швецыі ён атрымаў ужо гуляючы за «Юргордэн», з якім стаў чэмпіёнам краіны ў 2002 і 2003 гадах, а таксама двойчы забіў галы за клуб у розыгрышу Кубка УЕФА ў брамы клубаў «Шэмрак Роверс» і «Капенгаген»[3].

Узімку 2004 года за 1,7 млн еўра перайшоў у склад французскага клуба «Рэн», у якім гуляў разам з партнёрам па зборнай краіны Андрэасам Ісаксанам. У маі 2006 года падпісаў кантракт з «Ліёнам». У гэтым клубе ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Францыі, а для клуба гэтыя тытулы сталі шостым і сёмым запар.

28 ліпеня 2012 года паміж «Спартаком» і французскім «Ліёнам» была дасягнутая дамоўленасць пра трансфер футбаліста ў маскоўскі клуб. 30 ліпеня Кім паспяхова прайшоў медабследаванне. 1 жніўня 2012 года футбаліст падпісаў кантракт з клубам[4].

У першай палове 2014 года на правах арэнды гуляў за лонданскі «Арсенал», аднак з-за траўмы правёў толькі чатыры матчы. Улетку 2015 года перайшоў у швейцарскі клуб «Грасхопер», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У лютым 2017 года, дамовіўшыся з «Грасхоперам» аб датэрміновым скасаванні кантракта, вярнуўся ў «Юргордэн»[5]. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кім Чэльстрэм згуляў першы матч за зборную 1 лютага 2001 года супраць зборнай Фінляндыі. Удзельнічаў у фінальных турнірах Еўра-2004 і Еўра-2008, чэмпіянаце свету 2006. Забіў некалькі важных галоў у адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2008, у тым ліку прыгожы гол у браму зборнай Ісландыі ўдарам з 45 метраў.

Пасля заканчэння чэмпіянату Еўропы 2016 Чэльстрэм абвясціў аб завяршэнні выступаў за зборную.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Юргордэн»:

«Алімпік» Ліён:

«Арсенал»:

Зноскі

  1. Kim Källström // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. KIM KALLSTROM // Argentine Soccer Database
  3. Kim Källström. Anciens joueurs et entraîneurs
  4. Чельстрём и инсаурральде подписали контракты со «Спартаком» Архівавана 4 жніўня 2012.. spartak.com
  5. Чельстрем расторг контракт с «Грассхоппером» и перешел в «Юргорден». by.tribuna.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]