Ларыса Ільінічна Рулёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Ільінічна Рулёва
Дата нараджэння 15 лютага 1952(1952-02-15) (72 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія сцэнограф
Тэатр
Член у

Ларыса Ільінічна Рулёва (15 лютага 1952, Мінск) — беларускі тэатральны мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. 3 1980 года мастак, з 1993 года галоўны мастак Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984‎ года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкі густ, здольнасць дакладна адчуць стылістыку спектакля і зрабіць яго зрокавы вобраз выразным і відовішчным вызначаюць яе лепшыя работы. Сярод іх сцэнаграфія спектакляў: «Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага (1981), «Нечаканыя госці» Э. Нізюрскага[en] (1988), «Падонкі» Я. Главацкага[ru] (1989), «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча (1995), «Шчаслівыя жабракі» паводле К. Гоцы (1997), «Антыгона» паводле Ж. Ануя і Сафокла (1998). Чарадзейны свет з яркімі маляўнічымі фарбамі ўласцівы казачным пастаноўкам: «Бембі[ru]» паводле Ф. Зальтэна (1979), «Кот у ботах[ru]» паводле Ш. Перо (1981), «Рыгорка — Ясная зорка» А. Вярцінскага (1986), «Ноч на Івана Купалу» Ю. Куліка (1995), «Голы кароль» Я. Шварца (1996), «Ніхто не паверыць» паводле Я. Экхольма[ru] (1997), «Сястра мая русалачка» Л. Разумоўскай[ru] (1999), «Дарога на Віфлеем» С. Кавалёва (2000), «Рыцар сонца» П. Васючэнкі (2002).

Афармляла асобныя спектаклі ў тэатрах Масквы, Кіева, Кішынёва, Рыгі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]