Лузоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лузоны
Іберскія і кельцкія народы Паўднёва-Заходняй Еўропы
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Пірэнейскі паўвостраў
Мова лузонская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы кельтыберы, арэвакі

Лузоны (лац.: Lusones, стар.-грэч.: Λούσωνες) — старажытны дарымскі народ на поўначы Пірэнейскага паўвострава, роднасны кельтыберам.

Засялялі заходнюю частку сучаснай іспанскай правінцыі Сарагоса і ўсходнія раёны правінцыі Сарыя.

Паводле Страбона, землі лузонаў знаходзіліся ля вытокаў ракі Таха.

На поўдні межавалі з беламі, на захадзе — з арэвакамі і пелендонамі, на ўсходзе — з седэтанамі, на поўначы — з васконамі. Меркаванай іх сталіцай быў горад Turiasso ці Turiaso, які размяшчаўся на тэрыторыі муніцыпалітэта Вера-дэ-Манкая (правінцыя Сарагоса). Іншымі значнымі гарадамі лузонаў былі: Bursau[1] ці Bursada (цяпер Борха), Calagurris, Cascantum (Каскантэ), Carabis (Магальён)[2].

Паходжанне і мова[правіць | правіць зыходнік]

Як этнічная адзінка лузоны сфарміраваліся ў выніку змяшэння прышлага кельцкага насельніцтва, якое мігравала на тэрыторыю Пірэнейскага паўвострава прыблізна ў IV стагоддзі да н.э.[3][4], з аўтахтоннымі іберскімі плямёнамі. Таксама магчыма да іх дамяшаліся носьбіты італійскіх моў. Размаўлялі на мове, роднаснай кельтыберскай, або на адным з яе дыялектаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У III стагоддзі да н.э. лузоны, разам з роднаснымі ім плямёнамі арэвакаў, тытыяў і белаў утварылі кельтыберскую племянную канфедэрацыю для сумеснай барацьбы з Рымскай рэспублікай. Пасля заканчэння Першай кельтыберскай вайны, у 179 годзе да н.э., лузоны першымі скарыліся перад Рымам і ў далейшых войнах удзелу не прымалі. Пазней паступова раманізаваліся.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Лузоны, як і саюзныя ім плямёны, насялялі землі, багатыя ўрадлівымі глебамі, якія давалі вялікія ўраджаі збожжавых культур. У сувязі з гэтым, асновай іх эканомікі з'яўлялася сельская гаспадарка. Таксама была развіта жывёлагадоўля, у структуры якой пераважалі свінагадоўля і авечкагадоўля. Апошняя стала асновай для развіцця тэкстыльнай вытворчасці. Немалаважную ролю ў эканоміцы адыгрывала металургія, у прыватнасці выраб зброі.

Зноскі

  1. Дыядор Сіцылійскі, Гістарычная бібліятэка 29, 28
  2. Пталамей, Геаграфія, II, 6, 55
  3. Пліній Старэйшы, Прыродазнаўчая гісторыя, 3, 29
  4. Страбон, Геаграфія, III, 4, 12

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Ángel Montenegro et alii, Historia de España 2 - colonizaciones y formación de los pueblos prerromanos (1200-218 a.C), Editorial Gredos, Madrid (1989) ISBN 84-249-1386-8
  • Alberto J. Lorrio, Los Celtíberos, Universidad Complutense de Madrid, Murcia (1997) ISBN 84-7908-335-2
  • Francisco Burillo Mozota, Los Celtíberos, etnias y estados, Crítica, Grijalbo Mondadori, S.A., Barcelona (1998, revised edition 2007) ISBN 84-7423-891-9
  • Protohistoria de la Península Ibérica, Barcelona, 2001

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]