Лукомскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лукомскі замак — колішні замак, які існаваў у XIVXVI стст. Размяшчаўся каля правага берага р. Лукомка, цяпер в. Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Паводле «Спіса рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», у XIV ст. Лукомль лічыўся горадам з магутным і добра ўмацаваным замкам.

У 1386 годзе аб'яднаныя войскі прускіх і лівонскіх рыцараў аблажылі замак. Гарнізон мужна і доўга абараняўся, шмат крыжакоў загінула пад сценамі Лукомля, аднак у ходзе працяглай аблогі і штурму замак быў узяты.

У час Лівонскай вайны 1588—1583 гадоў у 1563 годзе горад і замак захапіла і знішчыла войска Івана IV Грознага. Замак больш не аднаўляўся. Рэшткі вялікіх валоў аглядваў у 1573 годзе гісторык М. Стрыйкоўскі, які адзначыў, што на гэтым месцы быў некалі вялікі замак. З XVII ст. дакументы згадваюць толькі вёску Лукомль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]