Луіс Інасіу Лула да Сілва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Луіс Інасіу Лула да Сілва

Луіс Інасіу Лула да Сілва (парт.: Luiz Inácio Lula da Silva, 27 кастрычніка 1945) — прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія з 1 студзеня 2003.

З часоў ўдзелу ў прафсаюзным руху вядомы больш не па прозвішчы, а па мянушцы «Лула», якая з'яўляецца памяншальнай формай ад імя Луіс. Пазней гэты элемент быў афіцыйна ўключаны ў склад прозвішча.

Сузаснавальнік і ганаровы старшыня сацыялістычнай Партыі працоўных (па-партугальску: Partido dos Trabalhadores). Пяць разоў удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Першыя тры разы (у 1989, 1994 і 1998 гадах) прайграў. Быў абраны ў 2002 і перавыбраны ў 2006 годзе. На выбарах 2010 года падтрымаў Дзілму Русеф — былую міністра энергетыкі і кіраўніка адміністрацыі.