Луі Сутэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луі Сутэр
Імя пры нараджэнні:

Louis Soutter

Дата нараджэння:

4 чэрвеня 1871({{padleft:1871|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:4|2|0}})

Месца нараджэння:

Морж

Дата смерці:

20 лютага 1941({{padleft:1941|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (69 гадоў)

Месца смерці:

Балег

Грамадзянства:

Швейцарыя

Жанр:

арт-брут

Луі Сутэр (фр. Louis Soutter, 4 чэрвеня 1871, Морж, Швейцарыя20 лютага 1942, Балег, Швейцарыя) – швейцарскі жывапісец і графік, блізкі да арт-брут (фр. Art Brut – грубае, неапрацаванае мастацтва – тэрмін, уведзены адным французскім мастаком для апісання карцін, малюнкаў і скульптур, створаных непрафесійнымі майстрамі).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1871 года ў звычайнай швейцарскай сям'і: бацька фармацэўт, маці выкладчыца музыкі ў Вышэйшай жаночай школе г. Морж (пад Лазанай). Бацька Луі Сутэра валодае аптэкай. Хлопчык расце адораным дзіцём. З ранняга ўзросту ён выдатна разумее ўсе навукі і бліскуча вучыцца. У 1888-1890 гадах паглыбляе свае веды на факультэце матэматыкі і прыродазнаўчых навук у Лазане. Праўда, па апісанні аднаго з яго аднакурснікаў, Луі выглядае «адзінокім», «клапатлівым», «далёкім ад рэальнасці». У 1890 годзе ён вывучае інжынерыю ва універсітэце Лазаны. Праз два гады Луі цікавіцца архітэктурай у Жэневе, і ў той жа час займаецца вывучэннем музыкі ў Каралеўскай кансерваторыі ў Бруселі, у Бельгіі. Яго настаўнікам быў вядомы музыкант, скрыпач-віртуоз, Эжэн Ізаі. Луі таксама пачынае выступаць як скрыпач, і становіцца першай скрыпкай у аркестры Тэатра Жэневы. У канцы 1895 ён пераязджае ў Парыж. Праз некаторы час Луі сустракае Мэдж Ферсман, прыгожую маладую амерыканскую скрыпачку, якая таксама як і Луі Сутэр вучылася ў Яўгена Ізаі скрыпцы. У 1897 маладая пара пераязджае ў ЗША, каб адкрыць архітэктурнае бюро. Пасля трох месяцаў знаходжання ў Чыкага, яны пасяліліся ў Каларада-Спрынгс. У 1898 годзе Луі становіцца дырэктарам дэпартамента мастацтваў у Каларада Каледж. Яго курсы жывапісу вылучаецца вялікім поспехам. Луі жыве ў шчаслівым шлюбе, паднімаючыся па кар'ернай лесвіцы. З 1900 па 1904 Сутэр падарожнічае восем разоў ў родную Швейцарыю. 26 студзеня 1903 года, падчас чарговага ад'езду, яго жонка падае заяву на развод. Так як у іх не было дзяцей, аліменты ад Луі не патрабаваліся. Мэдж прасіла аб аднаўленні свайго дзявочага прозвішча, чаго ў будучыні і дасягнула, стаўшы, да таго ж, заможнай бюракратычнай ўдавой. Усё гэта адбывалася ў адсутнасці Луі. Вярнуўшыся, Сутэр быў уражаны ўсім, што адбылося. У яго не засталося ні жонкі, ні дома, ні грошай. У 1906 году Мішэль Тэвоз так апісаў яго становішча: «Луі Сутэр быў у жаласным стане, фізічна і псіхічна зруйнаваны, знясілены, цалкам вычарпаны, не ў стане засяродзіць сваю ўвагу на чым-небудзь». Анры Сутэр, дзядзька Луі па матчынай лініі, быўшы добрым доктарам, спрабуе яму дапамагчы, і дае пляменніку часовы прытулак. Бачачы жаласны стан Луі, Анры адпраўляе яго ў псіхіятрычную клініку ў горадзе Шпіц, у Швейцарыі. Там Сутэр працуе ў садзе, і дае ўрокі музыкі. Пасля года знаходжання ў клініцы, стан Луі паляпшаецца. У 1907 годзе ён пераязджае ў Жэневу, дзе зноў становіцца на ролю першай скрыпкі ў аркестры тэатра. І хоць жыццё пачынала наладжвацца, музыка застаецца нелюдзімы і зневажае свет. З-за праблем з дысцыплінай яго паніжаюць да ролі другой скрыпцы. У 1908 годзе ён грае ў сімфанічным аркестры Лазаны. Атрымліваючы зарплату, ён адразу расходуе грошы на пражыванне ў раскошных гатэлях і на дарагую вопратку. Луі дорыць вельмі шчодрыя падарункі родным і знаёмым. Носіць шаўковыя кашулі, купляе ўсё новыя і новыя гальштукі. Па словах сям'і, ён меў ярка выражаны густ да касцюмаў. Яго схільнасць да раскошы з'яўлялася моцным кантрастам у параўнанні з адмовай практычна на ўсе прадукты харчавання. 1915 год азначае сабой заканчэнне яго музычнай кар'еры ў Жэневе. З таго часу ён пачынае блукаць па горадзе, выступаючы са скрыпкай на вуліцы, на розных святах, у кафэ і тэатрах. Яго паходка змянілася – гэта становіцца прыкметна падчас яго частых дзённых і начных блуканняў. Ён ходзіць, апусціўшы галаву ў плечы, сагнуўшы калені, як быццам едзе на ровары, і застаецца незаўважаным. У 1916 яго сястра раптоўна памірае. Па чутках, абставіны яе смерці былі блізкія да самагубства. Луі канчаткова адыходзіць у сябе. Сям'я бярэ яго пад сваю апеку. У выніку, Луі пачынае жыць за кошт сваёй сям'і. Працуе нерэгулярна, з 1918 года гуляе ў нямым кіно. Сям'я больш не падтрымлівае Луі, кожны дзень у хаце скандалы. У 1922 годзе яго прымаюць у дом састарэлых недалёка ад Лазаны. Тут Луі Сутэр праводзіць свае апошнія 19 гадоў жыцця. Там ён глыбока няшчасны, і як толькі атрымоўваецца, ён збягае і блукае пешшу па вобласці на працягу некалькі дзён. У доме састарэлых часта зачыняюць вочы на гэтыя ўцёкі. Мала хто цікавіцца яго жыццём. Толькі стрыечны брат Ле Карбюзье часта кантактаваў з Луі Сутэрам. Але і ў доме састарэлых Луі не стаіць на месцы і пачынае маляваць. Малюе любымі падручнымі сродкамі, на розных дакументах, на працягу дзевятнаццаці гадоў. У выніку абмену лістамі з 1927 па 1936 год, Сутэр пасылае Ле Карбюзье каля 500 малюнкаў. Той у сваю чаргу спрабуе зладзіць выставу карцін Луі ў галерэі Парыжу ў 1931 годзе, але гэтыя ідэі не былі рэалізаваны. У апошнія гады жыцця ў Луі рэзка пагаршаецца зрок, надыходзіць параліч пальцаў. Памірае Луі Сутэр 20 лютага 1942, ва ўзросце 71 года. Яго цела пахавана недалёка ад роднай Лазаны, у Балегу, Швейцарыя.

Асоба[правіць | правіць зыходнік]

Луі Сутэр, як і многія іншыя швейцарскія мастакі таго часу, прызнаны нонканфармістам, так як яго працы вылучаліся высокай арыгінальнасцю і моцна адрозніваліся ад аднастайных шэрых карцін, прызнаных грамадствам. Людзі, якія атачалі яго, лічылі Луі замкнёным чалавекам, але ён умеў правільна выказаць свае пачуцці ў сваіх творах, з'яўляўся прадстаўніком экспрэсіянізму. Луі Сутэр займаўся музыкай, жывапісам, архітэктурай, нямым кіно – што кажа пра яго, як пра творчаю асобу. Існуе спрэчная тэорыя Альфрэда Бадэра, які сцвярджае, што Сутэр быў шызафрэнікам, аднак у яго ёсць таксама здагадка, што яго жыццё і дзейнасць былі спробай супрацьстаяць ціску грамадства. Луі не баяўся цяжкасцей, працаваў апантана, ні пра што не думаючы, акрамя сваёй працы. У канцы жыцця, калі здавалася, што хваробы зломяць яго, Сутэр пачаў выкарыстоўваць іх у сваю карысць. Пры рэзкім пагаршэнні зроку, Луі апраўдваўся, што ў яго цалкам абнавіўся візуальны свет. З з'яўленнем атэрасклерозу, паралізаваныя пальцы ён выкарыстаў у якасці пэндзляў. Яго фантазія была бязмежная. У сваіх творах Луі ставіў пад пытанне ўсё тое, пра што даведаўся пры жыцці і карыстаўся поўнай свабодай дзеянняў. Таксама, яго творчасць абапіралася на мэту паказаць усе спакусы жыцця. Луі Сутэр адчуваў сябе вінаватым у чымсьці, таму часта караў сваё цела, адмаўляючыся ад ежы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Луі Сутэр быў вельмі рознабаковым чалавекам і маляваў усё што бачыў і не бачыў. На карцінах былі намаляваныя: выявы прыроды (пейзажы, кветкі, жывёлы), садавіна, гародніна, сцэны з паўсядзённага жыцця, міфалагічныя і біблейскія гісторыі. Важную ролю адыгрывалі жанчыны, асабліва жаночыя аголеныя натуры. Асобы, усмешкі, раны, анёлы і багі, монстры, грэцкія храмы, архітэктурныя ілюстрацыі таксама прысутнічалі ў розныя перыяды яго творчасці. Акрамя таго, узнікаюць дэкаратыўныя малюнкі і кніжныя ілюстрацыі. Працы Луі Сутэра прынята падзяляць на тры перыяды. Першы перыяд «Спецыфікацыя» (1903-1930). У гэты час з'яўляюцца тысячы твораў. Луі выкарыстаў простыя сшыткі для сваіх малюнкаў. У той момант маляваў пераважна людзей, прыроду і архітэктурныя будынкі, класічныя і біблейскія сцэны. З самага пачатку ў яго работах было відаць традыцыйнае навучанне, працы не адрозніваліся арыгінальнасцю. Толькі ў вельмі нешматлікіх твораў з 1904 года – пасля смерці яго бацькі – па 1906 мы знаходзім дзіўныя пераломы ў яго звычайных акадэмічных паданнях. Другі перыяд (1930-1937) прысвечаны чалавечым асобам і постацям. Фармат яго твораў пашырыўся. Творы гэтага часу адрозніваліся ад першага перыяду больш незалежным стылем. Вялізныя чэрапа і трывожны выраз асоб перадаюць пачуццё болю і траўматычных пакут не толькі герояў карцін, але і самога мастака. Трэці перыяд «Жывапіс пальцам» (1937-1942). Адмова ад пяра і пэндзля, калі ён малюе пальцамі нават на зямлі. З-за атэрасклерозу, Луі прымяняе фарбы непасрэдна са сваіх пальцаў, пераносячы фарбы на паперу. Лініі на карцінах сталі больш лютыя, і кантраст паміж светлымі і цёмнымі быў узмоцнены. Усё часцей Луі Сутэр выкарыстоўвае тэму распяцця ў якасці метафары сваіх пакут і адчужэння, параўноўваючы іх з крывёй Хрыста. Мастак перадае сцэны паўсядзённым жыцці, якія натхняюць яго, укладваючы ў карціну вялікае сімвалічнае значэнне. Спачатку, з-за “на першы погляд” простых малюнкаў, Луі Сутэра лічылі прадстаўніком «прымітыўнага» мастацтва – гэта значыць мастаком, які адмовіўся ад усіх сувязяў з культурнай спадчынай. Пазней крытыкі змянілі сваю пазіцыю, бо графічнае майстэрства Сутэра было велізарным, нягледзячы на яго адхіленне ад шляху звычайнага, традыцыйнага мастацтва.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.