Любіста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Любісток лекавы
Gelsve001.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Levisticum officinale W.D.J.Koch

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   29673
NCBI   48042
EOL   467097
GRIN   t:22014
IPNI   844187-1
TPL   tro-1700152

Любі́ста ле́кавая, любіста аптэчная (Levisticum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня да 2 м. Сцябло гопае, баразнаватае, пустое ўсярэдзіне. Лісце бліскучае, двойчы-тройчыперыстарассечанае. Кветкі белавата-жаўтаватыя, у парасоніках. Плод — двухсямянка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Еўропе і Заходняй Азіі. На Беларусі вырошчваюць у садах, зрэдку дзічэе. Цвіце ў чэрвені—жніўні.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, харчовыя і эфіраалейныя расліны. Традыцыйная прыправа ўкраінскай і нямецкай кухні. Са свежых каранёў гатуюць варэнне і цукаты. Эфірным алеем араматызуюць лекавыя і прафюмерныя вырабы.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Любіста // БЭ ў 18 т. Т. 9. — Мн.: БелЭн. 1999.
  • Шкляр А. Любіста лекавая // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.