Людвік Ельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвік Ельскі
Людвік Ельскі, паміж 1825—1850
Людвік Ельскі, паміж 1825—1850
Герб «Пелеш»
Герб «Пелеш»
Нараджэнне 1785(1785)
Смерць 8 жніўня 1843(1843-08-08)
Род Ельскія
Бацька Францішак Ельскі
Маці Амелія з Сапегаў[d]
Жонка Клацільда з Манюшкаў[d]
Дзеці Ізабела з Ельскіх[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвік Ельскі (1785, вёска Масаляны, Гарадзенскі павет — 8 жніўня 1843) — ваенны дзеяч, фінансіст. Капітан арміі Герцагства Варшаўскага (1812), маёр французскіх драгунаў (1813).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Францішка і Амеліі з Прозараў[2].

У 18071810 вывучаў эканоміку ў Парыжы. Службу ў напалеонаўскіх войсках апісаў у мемуарах «Маршы і дзеі польскага корпуса ў маскоўскай кампаніі 1812 года. Ад Магілёва да канца наступальнай вайны» (1845).

Вярнуўся на Беларусь у 1815 годзе, ажаніўся з Клацільдай з Манюшкаў і пасяліўся ў яе маёнтку Ляды Ігуменскага павета. 3 1823 у Варшаве, прэзідэнт Польскага банка (1828).

Падчас вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў намеснік міністра скарбу, потым у эміграцыі[2].

У першым шлюбе меў сына Уладзіміра і дачку Ізабелу. Другі раз ажаніўся з Габрыэляй Разаліяй Дупаілаў (Dupaillau), якая нарадзіла яму сына Людвіка[3].

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. а б Ельскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 352.
  3. Ludwik Jelski h. Pielesz (польск.). Potomkowie Sejmu Wielkiego (17 сакавіка 2011).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]