Людміла Іванаўна Ніжэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Іванаўна Ніжэвіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 3 мая 1964(1964-05-03) (60 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Людміла Іванаўна Ніжэвіч (у дзявоцтве Марцінкевіч[1]; нар. 3 мая 1964, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 3 мая 1964 года ў Капылі. Скончыла сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага[1].

Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут, эканаміст.

Працавала бухгалтарам, загадчыкам сектара Капыльскага райпо; эканамістам, галоўным бухгалтарам аддзела культуры Капыльскага райвыканкама; галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне, намеснікам начальніка аддзела кантролю за бюджэтнымі сродкамі і пазабюджэтнымі фондамі кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; начальнікам аддзела фінансаў АПК фінансавага ўпраўлення, намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама; загадчыкам сектара галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Да 13 кастрычніка 2016 года[2] працавала намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

У 2016—2019 гадах з’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання[3], была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія, Рэспублікі Кіпр і Рэспублікі Узбекістан.

У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[4]. З’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[5].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дачку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • медаль «За працоўныя заслугі»,
  • юбілейны медаль «100 гадоў органам дзяржаўнага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі»,
  • юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»,
  • ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь,
  • граматы Капыльскага райвыканкама, Мінскага аблвыканкама,
  • падзякі фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама, старшыні Мінскага аблвыканкама, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Зноскі