Людміла Браніславаўна Падлужная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Браніславаўна Падлужная
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 22 чэрвеня 1964(1964-06-22) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Людміла Браніславаўна Падлужная (нар. 22 чэрвеня 1964, в. Стайкі, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 22 чэрвеня 1964 года ў вёсцы Стайкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, псіхолаг; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, менеджар у галіне адукацыі.

Працавала выхавацелькай, настаўніцай па выяўленчай дзейнасці, педагогам-псіхолагам дзіцячага сада № 56 Мінскага раёна; загадчыкам Дзіцячага яслі-сада ў пасёлку Юбілейны; дырэктарам Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Каласок».

Выбіралася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 25 і 26 скліканняў, дэпутатам абластнога Савета дэпутатаў 27 склікання, дэпутатам Сеніцкага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання.

З’яўлялася членам Рэспубліканскага Савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае двух сыноў і дачку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ганаровыя граматы Мінскага абластнога выканаўчага камітэта, Мінскага раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі Мінскага абластнога выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі