Людовік III Анжуйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Людовік III Анжуйскі
фр.: Louis III d'Anjou
сцяг
Герцаг Анжуйскі
1417 — 1434
Папярэднік: Людовік II Анжуйскі
Пераемнік: Рэнэ Добры
Граф Праванса
1417 — 1434
(пад імем Людовік IV)
Папярэднік: Людовік II Анжуйскі
Пераемнік: Рэнэ Добры
 
Нараджэнне: 25 верасня 1403(1403-09-25)
Смерць: 12 лістапада 1434(1434-11-12) (31 год)
Казенца, Калабрыя
Род: Анжуйскі дом дынастыі Валуа
Бацька: Людовік II Анжуйскі
Маці: Іаланда Арагонская
Жонка: Маргарыта Савойская (1410—1479)
Замак Тараскон, узведзены пры Людовіку III

Людовік III Анжуйскі (25 верасня 1403 — 12 лістапада 1434) — старэйшы сын Людовіка II і Іаланды Арагонскай. Пасля смерці бацькі ў 1417 годзе атрымаў у спадчыну Анжу, Праванс і прэтэнзіі на карону Неапаля.

У 1420 годзе быў прызнаны Папам Марцінам V (Папы з'яўляліся вярхоўнымі суверэнамі Неапаля) спадчыннікам бяздзетнай неапалітанскай каралевы Джаванны II і сабраў у Рыме вялікую армію для заваявання Неапаля. Спалоханая Джаванна II паспешна ўсынавіла і прызнала спадчыннікам Альфонса V, караля Арагона і Сіцыліі. Людовік III быў вымушаны адступіць.

Але неўзабаве Джаванна II, устрывожаная тым, што Альфонс V ужо паводзіць сябе ў Неапалі як кароль, скарысталася ад'ездам Альфонса ў Іспанію і адмяніла яго ўсынаўленне.

Надыйшоў час Анжуйскіх герцагаў. У 1423 годзе Джаванна II усынавіла Людовіка III, абвясціла яго сваім спадчыннікам і герцагам Калабрыйскім. У наступныя гады Людовік III і Джаванна перыядычна вялі барацьбу з арагонцамі.

Людовік III памёр у 1434 годзе, не пакінуўшы дзяцей. Каралева Джаванна II, якая перажыла яго на год, прызнала спадчыннікам Рэнэ Добрага — брата Людовіка III.