Рэнэ Добры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Помнік Рэнэ Добраму ў Эксе-ан-Праванс

Рэнэ́ Добры (фр.: le Bon Roi René, 16 студзеня 1409, Анжэ10 ліпеня 1480, Экс-ан-Праванс) — герцаг Латарынгіі (1431—1453), герцаг Анжуйскі (1434—1475), тытулярны кароль Неапаля, Іерусаліма, граф дэ Гіз (1417—1425).

Другі сын Людовіка II Анжуйскага і Іаланды Арагонскай. Дзякуючы шлюбу з Ізабелай Латарынгскай атрымаў у спадчыну герцагствы Бар (1430) і Латарынгію (1431). На апошняе герцагства існаваў яшчэ адзін прэтэндэнт, якога падтрымліваў Філіп III Добры. У вайне за Латарынгію Рэнэ трапіў у палон, дзе знаходзіўся да 1437 г.

За гэты час быў прызнаны ў якасці герцага Латарынгскага імператарам Жыгімонтам. У 1434 г. пасля смерці свайго старэйшага брата Людовіка III Анжуйскага атрымаў у спадчыну герцагствы Анжу і Праванс, а таксама статус спадчынніка бяздзетнай Джаванны II, каралевы Неапаля. Пасля яе смерці стаў намінальна каралём Неапаля.

Італьянскі паход[правіць | правіць зыходнік]

Вызваліўшыся з палону, Рэнэ прыбыў у Італію, каб адваяваць Неапаль, які быў захоплены каралём Арагона і Сіцыліі і ранейшым (1421—1423) спадчыннікам Джаванны II Альфонса V. У 1442 г. Рэнэ пацярпеў разгромнае паражэнне ад Альфонса V і вярнуўся ў Францыю, дзе ўтрымліваў раскошны двор у Анжэры.

Замужжа дачкі з каралём Англіі[правіць | правіць зыходнік]

Адыгрываў важную пасродніцкую ролю пры заключэнні Турскага перамір'я (1445) паміж Англіяй і Францыяй. У якасці адной з умоў перамір'я дачка Рэнэ Маргарыта Анжуйская (1429—1482) ажанілася з Генрыхам VI, каралём Англіі.

Свае правы на Латарынгію Рэнэ перадаў пасля смерці жонкі свайму сыну Жану II (1425—1470). Той жа Жан II ізноў спрабаваў адваяваць Неапаль у Арагонскага дому, але пацярпеў паражэнне пры Троі (1462). Пасля, скарыстаўшыся паўстаннем у Каталоніі супраць Хуана II, караля Арагона (1458—1479), Жан II спрабаваў здабыць сабе тытул графа Барселоны і ўладу над Каталоніяй, але памёр, нічога не дамогшыся.

Вобласць Анжу становіцца каралеўскай уласнасцю[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці сына Рэнэ быў вымушаны завяшчаць Анжу Людовіку XI, які і захапіў Анжу ў 1475 г, не чакаючы смерці завяшчальніка. У 1473 г. Рэнэ канчаткова пасяліўся ў адзіным ўладанні, якое засталося ў яго  — Правансе. Тут сабраў пры сваім двары ў горадзе Экс-ан-Праванс шматлікіх паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Рэнэ ўвайшоў у гісторыю як апошні кароль — трубадур.

Пасля смерці Рэнэ вобласць Праванс і тытул караля Неапаля перайшлі да яго пляменніка Карлу Мэнскаму (1436—1481), які насіў у якасці караля Неапаля імя Карл IV. Пасля яго бяздзетнай смерці Праванс атрымаў у спадчыну Людовік XI.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Рэнэ Анжуйскі і другая жонка Жанна дэ Лаваль. Дыпціх працы Нікаля Фрамана. 1475-80. Луўр. Парыж
  • Першая жонка Ізабела Латарынгская (1400—1453). Дзеці:
    • Жан II (1425—1470), герцаг Латарынгіі (1453—1470), тытулярны герцаг Калабрыйскі і граф Барселонскі. З яго сынам Нікола (1448—1473), герцагам Латарынгіі ў 1470—1473, скончылася Латарынгская галіна Анжуйскага дому
    • Іаланда (02.11.1428 — 23.03.1483), тытулярная каралева Неапаля, замужам за Фрэдэрыкам VI (1417 — 31.08.1470) дэ Вадэмон. Іх нашчадкі пасля 1477 былі герцагамі Латарынгіі.
    • Маргарыта Анжуйская (23.03.1429 — 25.08.1482), жонка Генрыха VI (1421—1471), караля Англіі (1422—1461, 1470—1471)
    • Людовік (1427-1443), маркіз Понт-а-Мусон
  • Другая жонка — Жанна дэ Лаваль (1433—1498)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jules de Glouvet, Histoires du Vieux Temps, Calmann Lévy, Paris, 1889
  • Jean Favier, Le Roi René, Fayard, 2008 ISBN 978-2-213-63480-7
  • Marie-Louyse des Garets "le Roi René 1409-1480" La Table Ronde 1946 et 1980
  • Jacques Levron, Le Bon Roi René, Arthaud.
  • Vincent Caillaud, Au temps où l'Anjou avait un roi, Courrier de l'Ouest, 6 nov 1996.
  • E. Verry, Le Roi René à l'occasion de la commémoration du 5ème centenaire de sa mort, 1981, Archives départementales du Maine-et-Loire.
  • Noël Coulet, Alice Planche, Le Roi René, Edisud, 1982.
  • Brochure "Angers Tourisme", Office du Tourisme d'Angers.
  • Brochures du Château d'Angers, Caisse Nationale des Monuments Historiques.