Лёс, горная парода
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ЛЁС, неслаістая, аднастайная, тонказярністая вапняковістая ападкавая горная парода светла-жоўтага або палевага колеру. У яе складзе пераважаюць часціцы 0,01 – 0, 05 мм; найбольш буйныя зерні складаюцца звычайна з кварца і палявога шпата. Сітаватасць – 40-55 %. Лёсы здольныя захоўваць вертыкальныя адхоны і даваць прасадкі пры ўвільгатненні. Як правіла, лёсы залягаюць у выглядзе суцэльных покрываў магутнасцю ад некалькіх метраў да 50-100 м на водападзелах.