Граніца функцыі
Грані́ца фу́нкцыі, або лімі́т фу́нкцыі[1] – значэнне, да якога набліжаецца (імкнецца) значэнне функцыі, калі яе аргумент імкнецца да некаторага пункта (магчыма, бясконца аддаленага). Гэта адно з першасных паняццяў матэматычнага аналізу, на якім грунтуюцца асноўныя паняцці матэматычнага аналізу: непарыўнасць, вытворная, дыферэнцыял.
Аперацыя знаходжання граніцы функцыі называецца грані́чным перахо́дам.
Калі функцыя f(x) ма́е граніцу A ў пункце a, гэта абазначаецца наступным чынам:
Змест |
Азначэнне граніцы [правіць]
(ε, δ)-азначэнне (паводле Кашы́) [правіць]
Лік A называецца грані́цаю функцыі f(x) пры x, накіраваным да a, калі для любога ліку ε > 0 існуе такі лік δ > 0, што для ўсіх x, якія задавальняюць умову
праўдзіцца няроўнасць
Або, кажучы словамі, функцыя мае граніцу A ў некаторым пункце, калі і толькі калі для любога ε > 0 можна знайсці такое наваколле гэтага пункта, у межах якога функцыя не адхіляецца ад A больш чым на ε > 0.
Азначэнне праз граніцу паслядоўнасці (паводле Ге́йнэ) [правіць]
Функцыя f мае ў пункце a концую граніцу A, калі і толькі калі для любой паслядоўнасці
, якая ма́е граніцай пункт a:
адпаведная паслядоўнасць
значэнняў функцыі збягаецца да A:
Крытэрыі і прыкметы існавання концай граніцы [правіць]
Крытэр Кашы існавання концай граніцы [правіць]
Функцыя f(x) ма́е ў пункце a концую граніцу, калі і толькі калі для адвольнага ε > 0 існуе такое δ > 0, што для любых x1 і x2, узятых з δ-акругі пункта a, праўдзіцца няроўнасць
Заўвага: Крытэр Кашы адрозніваецца ад азначэння паводле Кашы тым, што ў крытэры ніяк не ўдзельнічае значэнне граніцы. Крытэр толькі сцвярджае існаванне граніцы, але нічога не кажа пра само гранічнае значэнне.
Уласцівасці [правіць]
Калі існуюць концыя граніцы
і
, тады праўдзяцца сцверджанні:
1) Гранічны пераход ёсць лінейнай аперацыяй. Гэта значыць для адвольных лікаў λ і μ існуе граніца лінейнай камбінацыі
Заўвага: з гэтай уласцівасці непасрэдна вынікаюць наступныя роўнасці:
2) Існуе граніца здабытку гэтых функцый, прычым:
3) Калі
, то існуе граніца дзелі, прычым:
4) калі f(x) > 0 і
, то існуе граніца ступені, прычым:
Гл. таксама [правіць]
Крыніцы і спасылкі [правіць]
- ↑ Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В. Бернік — Мінск: Тэхналогія, 2001.










