Агюстэн Луі Кашы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Агюстэн Луі Кашы
Augustin Louis Cauchy
Cauchy Augustin Louis dibner coll SIL14-C2-03a.jpg
Дата нараджэння:

21 жніўня 1789(1789-08-21)

Месца нараджэння:

Парыж

Дата смерці:

23 мая 1857(1857-05-23) (67 гадоў)

Месца смерці:

Со, О-дэ-Сен, Францыя

Краіна:

Flag of France.svg Францыя

Навуковая сфера:

Матэматыка

Вядомы як:

распрацавалы заснаванні матэматычнага аналізу

Агюстэн Луі Кашы (фр.: Augustin Louis Cauchy; 21 жніўня 1789, Парыж - 23 мая 1857, Со, Францыя) — вялікі французскі матэматык, член Парыжскай акадэміі навук, Лонданскага каралеўскага таварыства, Пецярбургскай акадэміі навук і іншых акадэмій.

Распрацаваў асновы матэматычнага аналізу, унёс велізарны ўклад у аналіз, алгебру, матэматычную фізіку і многія іншыя вобласці матэматыкі. Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы.

[правіць] Навуковая дзейнасць

Кашы напісаў больш за 800 работ, поўны збор яго твораў змяшчае 27 тамоў. Яго працы адносяцца да розных напрамкаў матэматыкі (пераважна да матэматычнага аналізу) і матэматычнай фізікі.

Кашы ўпершыню даў строгае вызначэнне асноўных паняццяў матэматычнага аналізу - мяжы, бесперапыннасці, вытворнай, дыферэнцыялу, інтэгралу, збежнасці шэрагу і г. д. Яго вызначэнне бесперапыннасці абапіралася на паняцце бясконца малога, якому ён надаў новы сэнс: у Кашы бясконца малая - пераменная велічыня, якая імкнецца да нуля. Увёў паняцце радыуса збежнасці шэрагу. Курсы аналізу Каші, заснаваныя на сістэматычным выкарыстанні паняцця мяжы, паслужылі ўзорам для большасці курсаў найпозняга часу.

Кашы шмат працаваў у галіне комплекснага аналізу, у прыватнасці, стварыў тэорыю інтэгральных вылікаў. У матэматычнай фізіцы глыбока вывучыў краявую задачу з пачатковымі ўмовамі, якая з тых часоў завецца «задача Кашы».

Кашы заклаў асновы матэматычнай тэорыі пругкасці. Ён разглядаў цела як суцэльнае асероддзе і вывеў сістэму раўнанняў для напружанняў і дэфармацый у кожнай кропцы. У працах па оптыцы Кашы даў матэматычную распрацоўку хвалевай тэорыі святла і тэорыі дысперсіі. Яму належаць таксама даследаванні па геаметрыі (пра шматграннік), па тэорыі лікаў, алгебры, астраноміі і ў многіх іншых галінах навукі.

[правіць] Літаратура

А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.546

[правіць] Спасылкі

  • Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Агюстэн Луі Кашы(англ.)  у архіве MacTutor. (англ.) 

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах