Ліхасельцы (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ліхасельцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
  • 0,791 км²[1]
Насельніцтва
  • 33 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
224132
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807036
Ліхасельцы на карце Беларусі ±
Ліхасельцы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Ліхасельцы (Баранавіцкі раён)
Ліхасельцы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ліхасельцы (Баранавіцкі раён)

Ліхасе́льцы[2] (трансліт.: Lichasieĺcy, руск.: Лихосельцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, каля аўтадарогі Брэст — Мінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, карчма, кузня.

У 1905 годзе тут адбылося хваляванне сялян, якія самавольна секлі памешчыцкі лес. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай, са снежня 1925 года ў Вольнаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 34 вяскоўцы.

Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 53 двары, 322 жыхары (1897)
  • 61 двор, 340 жыхароў (1909)
  • 82 дамы, 473 жыхары (1921)
  • 483 жыхары (1959)
  • 212 жыхароў (1970)
  • 116 двароў, 126 жыхароў (1998)
  • 53 гаспадаркі, 94 жыхары (2005)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На мясцовых могілках пахаваны сакратар былога Галынкаўскага сельсавета В. В. Калоша, якога забілі бандыты ў 1948 годзе.

Зноскі

  1. а б https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]