Лі Харві Освальд
| Lee Harvey Oswald Lee Harvey Oswald |
|
| Дата нараджэння: | 18 кастрычніка 1939 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Новы Арлеан, Луізіяна, ЗША |
| Дата смерці: | 24 лістапада 1963 (24 года) |
| Месца смерці: | Далас, Тэхас, ЗША |
| Бацька: | Роберт Эдвард Лі Освальд-стар. (1896—1939) |
| Маці: | Маргерэт Фрэнсіс Клэверы (1907—1981) |
| Жонка: | Марына Мікалаеўна Прусакова (Марына Освальд Портэр) |
| Дзеці: | Джун Лі Освальд (нар. у 1962) |
Лі Харві Освальд (англ.: Lee Harvey Oswald; 18 кастрычніка 1939, Новы Арлеан - 24 лістапада 1963, Далас) — адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі.
Згодна з высновамі Камісіі Уорэна (1964), Освальд 22 лістапада 1963 г. за 5,6 секунды здзейсніў тры стрэлы ў машыну прэзідэнта з шостага паверху кніжнага склада ў г. Далас, штат Тэхас (у выніку якіх прэзідэнт Кенэдзі быў забіты, губернатар Тэхаса Канолі цяжка паранены, а адзін з мінакоў - лёгка), а затым забіў мясцовага паліцэйскага. Згодна з высновамі камісіі, ён «дзейнічаў у адзіночку і без савета або дапамогі". 24 лістапада пры перавозцы яго ў іншую турму быў смяротна паранены уладальнікам начнога клуба Джэкам Рубі, гэта пабачыла ўся краіна па тэлебачанні ў прамым эфіры.
У 1959-1962 гадах Лі Харві Освальд жыў у Савецкім Саюзе, у Мінску, працаваў на радыётэхнічным заводзе "Гарызонт".
Пасля звальнення з шэрагаў марскіх пяхотнікаў арміі ЗША, у 1959 годзе ён за свае грошы прыехаў у СССР праз Фінляндыю і папрасіў грамадзянства. Освальду ўручылі толькі часовыя дакументы, і тады, страціўшы надзею ад адмоваў, Лі Харві парэзаў вены. Амерыканца накіравалі ў ціхі і спакойны Мінск, дзе далі працу і бясплатнае жыллё. Тут Освальд ажаніўся на Марыне Прусаковой (1941 года нараджэння), якая працавала ў суседнім цэху на заводзе, якая нарадзіла яму дачку Джун.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лі Харві Освальд
знешнія спасылкі[правіць]
- http://www.scribd.com/doc/22826466/Lee-Harvey-Oswald-a-Modern-Updated-Biography
- Быў Лі Харві Освальд сапраўды вінаваты? by Gill Jesus:http://giljesus.com/
- Пераканаўчыя доказы: новы погляд на забойства прэзідэнта Кенэдзі Майкл Т. Грыфіт::http://www.kenrahn.com/jfk/the_critics/griffith/Griffithbio.html