Магнетыт
| Магнетыт | |
|---|---|
| Магнетыт | |
| Формула | FeO·Fe2O3 |
| Сінгонія | кубічная |
| Колер | Жалезна-чорны |
| Колер рысы | Чорная |
| Бляск | Металічны |
| Празрыстасць | Непразрысты |
| Цвёрдасць | 5,5 — 6 |
| Злом | ракавісты |
| Шчыльнасць | 4,9 — 5,2 г/см³ |
Магнетыт (састарэлы сінонім - магнітны жалязняк) FeO·Fe2O3 — мінерал чорнага колеру, валодае моцнымі магнітнымі ўласцівасцямі. Назва - ад антычнага горада Магнес ў Малой Азіі.
Уласцівасці мінерала [правіць]
Крышталі кубічнай сінгонии (структура шпінелі). Колер чорны. Бляск звычайна металічны, але часам бывае густа-смаляны або матавы. Непразысты. Цвёрдасць 5,5-6. Шчыльнасць 4,9-5,2. Часам назіраецца недасканалая спайнасць па (111). Залом ракавісты або няроўна-ступеністы.
Парашок павольна раствараецца ў HCl.
Мае магнітныя ўласцівасці. Можа змяняць паказанні компаса. Па гэтай прыкмеце яго можна знайсці: стрэлка компаса паказвае на магнетыт і яго залежы.
Можа сціраецца ў пясок, які не губляе магнітных уласцівасцяў. Пры паднясенні магніта магнетытны пясок прыцягваецца да канцавоссяў магніта.
Літаратура [правіць]
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.184
Спасылкі [правіць]
- Магнетыт у базе mindat.org (англ.)
- Магнетыт у базе webmineral.com (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра мінерал ці па мінералогію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |