Маляціцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маляціцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Крычаўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Маляцічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Алена Васільеўна Іванова
Насельніцтва (2019) 560
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Маля́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Маляцічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 797 чалавек[1], з іх 88,3 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 0,3 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 560 чалавек[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.