Мамілярыя
| Мамілярыя | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: |
Расліны |
|||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Мамілярыя |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Mammillaria Haw. |
||||||||||||||
| Віды | ||||||||||||||
|
|
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Мамілярыя (Mammillaria) — адзін з найбуйнейшых родаў у сямействе кактусавыя. На сёння ў родзе прызнаны 171 від і разнавіднасць. Па колькасці відаў род Mammillaria ўваходзіць нараўне родамі Opuntia і Echinopsis у тройку самых шматлікіх.
Упершыню Мамілярыя была апісана Карлам Лінеем пад назвай Cactus mammillaris у 1753 годзе ў яго працы Species Plantarium. Назва роду паходзіць ад лацінскага mammilla — сасок, што паказвала на туберкулы, або сасочкі — адну з адметных асаблівасцяў расліны. У 1812 брытанскі даследчык кактусаў Адрыян Хаварт апісаў род Mammillaria і ўключыў у яго віды з агульнымі прыкметамі.
Большасць Мамілярый паходзіць з Мексікі, але некаторыя віды растуць на паўднёва-захадзе ЗША, у Вест-Індыі, Калумбіі, Венесуэле, Гватэмале і Гандурасе.
Сінонімы [правіць]
У склад роду Mammillaria (у прынятай у гэтым артыкуле сістэматыцы) уключаюцца расліны, якія ў розны час уключаліся ў прыведзеныя ніжэй роды. У іншых сістэматыках, напрыклад, Бакеберга, роды Krainzia, Dolichotele і т. п. з'яўляюцца самастойнымі. Род Cactus L., першы род кактусаў, апісаны Лінеем, у сучасных сістэматыках адсутнічае.
- Bartschella Britton & Rose
- Cactus L.
- Chilita Orcutt
- Cochemiea (K.Brandegee) Walton
- Dolichothele (K.Schum.) Britton & Rose
- Ebnerella Buxb.
- Haagea Fric
- Krainzia Backeb.
- Lactomammillaria Fric, nom. inval.
- Leptocladia Buxb.
- Leptocladodia Buxb.
- Mamillaria F.Rchb., orth. var.
- Mamillopsis (E.Morren) F.A.C.Weber ex Britton & Rose
- Mammariella Shafer, nom. inval.
- Mammilaria Torr. & A.Gray, orth. var.
- Neomammillaria Britton & Rose
- Oehmea Buxb.
- Phellosperma Britton & Rose
- Porfiria Boed.
- Pseudomammillaria Buxb.
- Solisia Britton & Rose
Спіс відаў [правіць]
Вядомыя наступныя віды:
|
Падрод Dolichothele
Падрод Oehmea Падрод Cochemiea
Падрод Mammillaria
|
|
|
|
Спасылкі [правіць]
- Мамілярыя: інфармацыя на сайце GRIN
- Аглядны ілюстраваны артыкул па роду Mammillaria
- фатаграфіі рэдкіх Мамілярый
- Снежнае ззянне Мамілярый (пра белыя віды)
Найбольш поўны і кваліфікаваны на сёння інтэрнэт-рэсурс прысвечаны роду — mammillarias.net, дзе можна знайсці поўны спіс таксонаў роду з апісаннямі, карты прыродных арэалаў і мноства фатаграфій усіх таксонаў роду Mammillaria як у прыродзе так і ў культывацыі.
