Манастыр
Манасты́р, кля́штар[1] (грэч. monastērion «келля пустэльніка», польск.: klasztor): рэлігійная абшчына манахаў ці манашак у хрысціянстве (апроч пратэстантызму), індуізме, будызме, ісламе.
Таксама: тэрыторыя, храм і ўсе будынкі, якія належаць такой абшчыне. Бываюць мужчынскія і жаночыя. Гл. таксама: манаства.
У Старажытным Егіпце існавалі з сярэдзіны 1 тыс. да н.э. (культ Серапіса), у Індыі — з 2—1 тыс. да н.э.
У Рымскай імперыі хрысціянскі манаскі рух распаўсюдзіўся з 4 ст. (Гл. таксама: кіновія). Першы хрысціянскі манастыр быў заснаваны Пахоміем на востраве на рацэ Ніл. Неўзабаве з'явіліся і жаночыя манастыры. Манастыры хутка распаўсюдзіліся, асабліва ва ўсходніх вобласцях, і пачаткова, да Халкідонскага сабора (5 ст.) існавалі незалежна ад біскупаў адпаведных епархій. У 6 ст. у Усходняй Рымскай імперыі было забаронена і пустэльніцтва.
Змест |
У Беларусі[правіць]
Каталіцкія манастыры ў ВКЛ узніклі неўзабаве пасля хрышчэння Літвы (1387) і былі тады нешматлікімі. Крыніцы даюць пра іх часам супярэчлівыя звесткі. Найболей старажытныя: францысканцаў у Пінску (1396) і Ашмянах (1505), аўгусцінцаў у Быстрыцы (цяпер Астравецкі раён), Брэсце і Гродне (заснаваны Вітаўтам), бернардзінцаў у Вільні (1471), Гродне і Полацку (1498). Большасць іх заснавана ў перыяд Контррэфармацыі, іх фундатарамі былі каралі Рэчы Паспалітай, магнаты (Сапегі, Глябовічы, Радзівілы, Пацы і іншыя), шляхта.[2]
Гл. таксама[правіць]
Крыніцы[правіць]
- с.122,123, «От общины к церкви: (О формировании христианской церкви)», Свенцицкая И. С., изд. «Политиздат», г. Москва, 1985 г. — 224 с..
Зноскі
- ↑ Найчасцей у дачыненні да каталіцкага манастыра.
- ↑ Паводле: ??? Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
| Гэта пачатак артыкула пра хрысціянства. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
