Марачная налепка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марачныя налепкі на паштовых марках.

Ма́рачныя нале́пкі, нале́пкі для ма́рак, або філатэлісты́чныя нале́пкі — спецыяльна вырабленыя вузкія, невялікія па фармаце (да 1-2 см) палоскі з тонкай гуміраванай паперы, прызначаныя для налепвання філатэлістычных матэрыялаў у альбомных аркушах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя налепкі для паштовых марак пачаў выкарыстоўваць Артур Моры ў Францыі ў 1867 годзе.

Упершыню фабрычна вырабленыя марачныя налепкі з'явіліся ў Германіі ў 1885 годзе. Іх выпускалі ў выглядзе аркушаў і рулончыкаў з тонкай паперы з клеевай асновай, якія трэба было нарэзаць на налепкі патрэбных фарматаў. У 1893 годзе ў Германіі былі вырабленыя налепкі, пакрытыя клеем з абодвух бакоў. Такія двухбаковыя налепкі не перагіналіся, а прыляпляліся адным бокам да альбомнага аркуша, а другім — да калекцыйнага матэрыялу, аднак шырокага распаўсюджвання не атрымалі.