Аркуш узгаднення (філатэлія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папяровы аркуш узгаднення з нанесенай сеткай і прымацаванымі да яго з дапамогай асаблівых наклеек паштовымі маркамі СССР, сабранымі па тэме «Вучоныя і дзеячы культуры СССР».

А́ркуш узгадне́ння (лексічная калька з англ.: approval sheet) — філатэлістычны тэрмін для абазначэння шчыльных аркушаў паперы, кардону, пластыку альбомнага памеру, да якіх прымацаваныя філатэлістычныя матэрыялы, што выстаўляюцца на продаж (паштовыя маркі, блокі, выразкі, канверты і інш.), скампанаваныя па якойсьці актуальнай для продажу прыкмеце або без яе (так званая, філатэлістычная сумесь), звычайна з пазначэннем кошту кожнага аб'екта.

Галоўная мэта вырабу падобных аркушаў — дэманстрацыя і папярэдняе ўзгадненне філатэлістычнага тавару, што прапаноўваецца, з пакупніком (адсюль іх назва). Аркушы ўзгаднення могуць выкарыстоўвацца як у непасрэдным гандлі філатэлістычнымі матэрыяламі, так і пры іх рассылцы патэнцыйным пакупнікам па пошце.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аркушы ўзгаднення адмыслова вырабляюцца філатэлістычнымі дылерамі, як прыватнымі, так і дзяржаўнымі, для зручнасці пакупнікоў з мэтай аптымізацыі працэсу продажу.