Мардоўскія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мардоўскія мовы
Таксон падгрупа
Арэал Расія
Колькасць носьбітаў 431 692 (2010 г.)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-волжская група
Склад
макшанская мова, эрзянская мова
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5

Мардоўскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-волжскай групы фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і. У сваім складзе змяшчае дзве мовы — макшанскую і эрзянскую[1]. Разам з гэтым, адной з мардоўскіх моў альбо блізкай да іх мовай магла быць вымерлая мяшчэрская мова.

Раней лічыліся адзінай мовай і пазначаліся з-за гэта тэрмінам мардоўскія мовы[2][3]. У цяперашнія часы мовы разглядаюцца як асобныя мовы, што ўтвараюць дробную моўную сям'ю. З прычыны адрозненняў у фаналогіі, лексыцы і граматыцы, эрзянская і макшанская мова не з'яўляюцца ўзаемназразумелымі, таму для міжнацыянальнай камунікацыі між носьбітамі дзвюх моў выкарыстоўваецца руская мова[4].

Разам з гэтым абедзве мовы маюць асобныя ўласныя літаратурныя стандарты. Літаратурны стандарт эрзянскай мовы быў створаны ў 1922 годзе, макшанскай — у 1923[5].

Фаналогія[правіць | правіць зыходнік]

Фаналагічныя адрозненні паміж абедзвюма мовамі ўключаюць у сябе[2]:

  • У макшанскай мове захоўваецца адрозненне паміж гукамі /ɛ/, /e/, у той час як у эрзянскай мове яны зліліся ў /e/.
  • У эрзянскай мове ў ненаціскных складох, як і ў шматлікіх іншых уральскіх мовах, рэалізаваная гармонія галосных шляхам выкарыстоўвання [e] ў словах, што стаяць перад галоснай, і [o] ў словах, што стаяць за галоснаю. У макшанскай мове на гэтым месцы прысутнічае толькі [ə].
  • Эрзянскаму постальвеалярнаму афрыкатыўнаму /tʃ/ на пачатку слова адпавядае макшанскае фрыкатыўнае /ʃ/.
  • Поруч з глухімі зычнымі, плыўныя зычныя /r/, /rʲ/, /l/, /lʲ/ і паўгалосная зычная /j/ у макшанскай мове ператвараюцца ў [r̥], [r̥ʲ], [l̥], [l̥ʲ], [ȷ̊].

Зноскі

  1. Grenoble, Lenore. Language Policy in the Soviet Union. — Springer, 2003. — С. А80. — ISBN 978-1-4020-1298-3.
  2. а б Raun, Alo. The Uralic languages: Description, history and foreign influences / Sinor, Denis. — BRILL, 1988. — С. А96. — ISBN 978-90-04-07741-6.
  3. Зрэшты, і за сённяшнім часам у простым ужытку нярэдка можна спаткаць тэрмін «мардоўская/мардвінская мова». Пры гэтым пад тэрмінам няправільна могуць разумець гіпатэтычную адзіную мову, гл. Макшанская мова#Колькасць носьбітаў.
  4. Minahan, James. One Europe, Many Nations. — Greenwood Publishing Group, 2000. — С. А489. — ISBN 978-0-313-30984-7.
  5. Wixman, Ronald. The Peoples of the USSR. — M.E. Sharpe, 1984. — С. А137. — ISBN 978-0-87332-506-6.