Паўночна-заходняя марыйская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночна-заходняя марыйская мова
Саманазва Йөтнӫмӓл-кӓсвел маре йӹлмӹ
Краіны Расія
Рэгіёны Кіраўская вобласць, Ніжагародская вобласць, Марый Эл
Агульная колькасць носьбітаў 7000 чал. (даныя перапісу за 2010 год)[1]
Статус знікаючая
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-волжская група
Марыйская падгрупа
Роднасныя мовы: горнамарыйская, марыйская
Пісьменнасць кірыліца (марыйскае пісьмо)
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 jmy
Glottolog yara1249

Паўночна-заходняя марыйская мова (Паўночна-заходні дыялект марыйскае мовы; саманазва йөтнӫмӓл-кӓсвел маре йӹлмӹ) — фіна-ўгорская мова марыйскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскіх моў, на якой размаўляе фіна-ўгорскі народ паўночна-заходнія марыйцы.

Распаўсюджаная у Яранскім, Тужынскім, Кікнурскім, Санчурскім раёнах Кіраўскай, Таншаеўскім, Шарангскім, Тонкінскім Ніжагародскай абласцей і часткова ў Кілемарскім і Мядзведзеўскім раёнах Рэспублікі Марый Эл.

Сучасны паўночна-заходні марыйскі алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

А а Ӓ ӓ Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж З з И и Й й К к Л л М м Н н
ҥ О о Ӧ ӧ Ө ө Ӫ ӫ П п Р р С с
Т т У у Ӱ ӱ Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш
Щ щ ъ Ы ы Ӹ ӹ ь Э э Ю ю Я я

Гаворкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Яранская гаворка — аснова пісьмовай мовы.
    • Кікнурская падгаворка
    • Тужынская падгаворка
    • Санчурская падгаворка
  • Шарангская гаворка
  • Таншаеўская гаворка
  • Ліпшынская гаворка

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзмітрыеў С. Д., Дзмітрыева В. М., Тужараў Г. М. Маре букварь: Иктӹмшӹ класслан учебник. Йошкар-Ола: Маре книгä издательствӹ, 1995.
  • Іваноў І. Р., Тужараў Г. М. Паўночна-заходні дыялект марыйскае мовы. Іашкар-Ала, 1970.
  • Іваноў І. Р., Тужараў Г. М. Слоўнік паўночна-заходнага дыялекту марыйскае мовы. Іашкар-Ала, 1971.