Удмурцкая мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Удмурцкая мова
Саманазва:

Удмурт кыл

Краіны:

Расія

Рэгіёны:

Удмуртыя, Башкартастан, Татарстан, Марый Эл, Пермскі край, Кіраўская вобласць, Свярдлоўская вобласць

Афіцыйны статус:

Удмуртыя

Агульная колькасць носьбітаў:

324 338[1]

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Пермская група
Пісьменнасць:

кірыліца (Удмурцкае пісьмо)

Моўныя коды
ISO 639-1:

ISO 639-2:

udm

ISO 639-3:

udm

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Удмурцкая мова — мова удмуртаў, якія жывуць ва Удмуртыі, Башкартастане, Татарстане, Марый Эл, Пермскім краі, Кіраўскай і Свярдлоўскай абласцях. Колькасць носбітаў удмурцкай мовы ў Расіі — 464 000 чалавек. (2002, перапіс). Аднак моладзь, асабліва ў гарадах, рэдка размаўляе на удмурцкай, што можа прывесці да знікнення мовы.

Мова належыць да пермскай галіны фіна-вугорскіх моў уральскай сям'і. Дыялекталагічна падпадзяляецца на паўночнае, бесермянскае (мова бесермян) і паўднёвае прыслоўі. Вылучаецца таксама група пераходных ад паўночнага прыслоўя да паўднёвага сярэдніх гаворак. Удмурцкая мова адрозніваецца ад іншых пермскіх моў націскам на апошнім складзе слова, некаторымі асаблівасцямі марфалогіі дзеяслова, наяўнасцю дзвюх формаў змянення. У лексіцы ўдмурцкай мовы шмат татарскіх і рускіх запазычанняў. Пісьменнасць з 2-й паловы XIX стагоддзі на рускай графічнай аснове. Дарэвалюцыйная літаратура на ўдмурцкай мове выдавалася на розных дыялектах. Сучасная літаратурная мова ўяўляе сабою сінтэз паўночнага і паўднёвага прыслоўяў з улікам асаблівасцяў пасярэдніх гаворак. У стварэнні навуковай граматыкі сучаснай удмурцкай мовы значную ролю згуляў В. І. Алатырёў, чые тэарэтычныя распрацоўкі дапамаглі вырашыць шматлікія практычныя пытанні, злучаныя з удмурцкай графікай і арфаграфіяй.

Алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж Ӝ ӝ З з Ӟ ӟ И и Ӥ ӥ Й й
К к Л л М м Н н О о Ӧ ӧ П п
Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц
Ч ч Ӵ ӵ Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь
Э э Ю ю Я я

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Кутскон бам удмурцкай