Марка Лукіч Крапіўніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марка Крапіўніцкі
Marko Kropyvnytsky.JPG
Дата нараджэння: 25 красавіка (7 мая) 1840({{padleft:1840|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:7|2|0}})
Дата смерці: 8 (21) красавіка 1910({{padleft:1910|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:21|2|0}}) (69 гадоў)
Лагатып ВікіСховішча Марка Крапіўніцкі на Вікісховішчы

Марка Лукіч КРАПІЎНІ́ЦКІ (укр.: Марко Лукич Кропивницький; 22 мая 1840, с. Крапіўніцкае, цяпер Новаўкраінскі раён Кіраваградскай вобл., Украіна — 21 красавіка 1910) — украінскі драматург, акцёр, рэжысёр; адзін з заснавальнікаў украінскага прафесійнага тэатра.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Бобрынецкае павятовае вучылішча (1856). Выступаў як акцёр-аматар, з 1871 акцёр-прафесіянал, валодаў вялікім акцёрскім тэмпераментам, вобразнай выразнасцю. Арганізатар першай прафесійнай украінскай тэатральнай трупы (1882, разам з М. Старыцкім), якая выступала ў гарадах Расійскай імперыі, у т.л. ў Мінску (1890, 1892, 1893, 1899), Гомелі, Бабруйску (1894).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш як 40 драматычных твораў. Сярод іх: драмы «Дай сэрцу волю, завядзе ў няволю» (1863), «Памірыліся» (1869), «Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць» (1882), «Алеся» (1891), вадэвілі «Пашыліся ў дурні» (1875), «Па рэвізіі» (1882), у якіх адлюстраваў побыт, норавы парэформеннай украінскай вёскі, беспрасветнасць правінцыяльнай рэчаіснасці. Пашырыў жанравыя межы ўкраінскай драматургіі, узбагаціў яе моўна-стылістычныя сродкі. Перапрацоўваў і інсцэніраваў творы Т. Шаўчэнкі, М. Гогаля, Я. Грабінкі і інш. Пісаў песні, рамансы, вакальныя дуэты, музыку для спектакляў. Аўтар мемуараў.

Повязь з беларускай культурай[правіць | правіць зыходнік]

Творы М. Крапіўніцкага мелі вялікую папулярнасць на беларускай сцэне ў пач. ХХ ст. Яго п'есы «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі» ставілі Першая беларуская трупа І. Буйніцкага, у 1920-я г. беларускія аматарскія гурткі і прафесійныя тэатры: Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Беларускі драматычны гурток у Пецярбургу, трупа У. Галубка, БДТ.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Твори. Т. 1—6. Київ, 1958-60.
  • Драматичні твори. Київ, 1990.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Пашыліся ў дурні. СПб., 1910.
  • Па рэвізіі. СПб., 1911.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мн., 1973.
  • Киричок П. Марко Кропивницький. Київ, 1985.
Commons