Марк, евангеліст
Марк (стар.-грэч. Μάρκος, лац.: Marcus) — адзін з чатырох евангелістаў, епіскап александрыйскі.
Паводле паходжання іудзей, паводле біблейскага падання, нарадзіўся ў Іерусаліме. Яго маці Марыя была гарачай паслядоўніцай Ісуса Хрыста, і яе дом служыў месцам сходак для яго прыхільнкаў. Тут Марк далучыўся да хрысціянскай абшчыны і першапачатковае імя Іаан замяніў на Марка. Яшчэ ў юнацтве прымаў удзел у месіянскай дзейнасці апосталаў Паўла і Варнавы. Належаў да 70 меншых апосталаў — вучняў Хрыста і з'яўляўся відавочцам некаторых падзей з евангельскай гісторыі.
Будучы спадарожнікам апосталаў Паўла і Варнавы, вёў прапаведніцкую дзейнасць у Антыёхіі (Сірыя), а потым з Варнавай наведаў востраў Кіпр. Пасля стаў неразлучным спадарожнікам апостала Пятра, які ў сваім першым пасланні называе яго сваім духоўным сынам. Калі апостал Пётр знаходзіўся ў рымскім зняволенні, Марк служыў яму як верны і шчыры вучань. Аб ім пахвальна адзываецца і апостал Павел у сваіх пасланнях. Пасля пакутніцкай смерці Пятра і Паўла ў Рыме Марк пасяліўся ў егіпецкай Александрыі, дзе заснаваў хрысціянскую епархію і быў яе першым епіскапам. Там жа ён і памёр пакутніцкай смерцю.
Хрысціянская царква прылічыла яго да святых і лічыць яго аўтарам аднаго з чатырох кананічных евангелляў (Гл.далей: Евангелле ад Марка).
Літаратура [правіць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.142. ISBN 5-343-00151-3.
| 70 меншых апосталаў | |
|---|---|
|
Агав · Акила · Амплий · Анания · Андроник · Анісіфор · Апеллий · Аполлос · Аристарх · Аристовул · Артема · Архіп · Асинкрит · Варнава · Гаий · Евод · Епафрас · Епафродит · Епенет · Ераст · Ерма · Ермин · Зина · Иаков · Иасон · Иисус-Иуст · Иродион · Карп · Клеопа · Клімент · Кодрат · Крискент · Крисп · Куарт · Лін · Лука · Лукий · Марк · Марк · Марк-Иоанн · Наркисс · Никанор · Олимпасий · Онисим · Пармен · Патров · Прохор · Пуд · Руф · Сіла · Силуан · Симеон · Сосипатр · Сосфен · Стахий · Стефан · Тертий · Тимон · Тимофей · Тит · Тихик · Трофим · Урван · Фаддей · Филимон · Филипп · Филолог · Флегонт · Фортунат |
|
| Дадаткова: Дионисий · Симеон Нигер |
