Масье Ір
Масье Ір | |
---|---|
фр.: Monsieur Hire | |
Жанр | крымінальны фільм[d][3], неануар[d], драматычны фільм[3] і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 81 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1989, 24 мая 1989[1] і 28 верасня 1989[2] |
IMDb | ID 0097904 |
«Масье́ Ір» (фр.: Monsieur Hire) — французскі мастацкі фільм 1989 года, пастаўлены рэжысёрам Патрысам Леконтам[6]. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана Жоржа Сіменона «Заручыны масье Іра».
Прэм’ера фільма адбылася ў маі 1989 года[7] ў межах конкурснай праграмы 42-га Канскага кінафестывалю[8]. Фільм быў высока ацэнены як у Францыі, так і за яе межамі.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Ціхі самотны халасцяк масье Ір, якога падазраюць у забойстве дзяўчыны, любіць таемна назіраць праз акно за сваёй маладой суседкай Алісай, якая жыве ў доме насупраць. Аднойчы, заўважыўшы яго пры выбліску маланкі ў час навальніцы, Аліса прыходзіць да яго дадому, каб даведацца, чаму ён за ёй шпіёніць.
Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]
Мішэль Блан | – Масье Ір |
Сандрын Банер | – Аліса |
Люк Цюе | – Эміль |
Андрэ Вільм | – інспектар |
Музычнае суправаджэнне[правіць | правіць зыходнік]
Арыгінальную музыку да фільма напісаў кампазітар Майкл Найман. Аднак скразным музычным лейтматывам фільма з’яўляецца Фартэпіянны квартэт № 1 Іаганеса Брамса.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[9].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ http://movieplayer.it/film/l-insolito-caso-di-mr-hire_7482/ Праверана 13 мая 2016.
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 лістапада 2016.
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0097904/ Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=4755.html Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Monsieur Hire — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Monsieur Hire — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Monsieur Hire — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2019.
- ↑ Роджэр Эберт. Monsieur Hire movie review & film summary (2006) (англ.). Сайт Роджэра Эберта (21 снежня 2012). Праверана 11 лістапада 2019.