Матыяс Клаўдыус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Матыяс Клаўдыус
Matthias Claudius
Portrait claudius.jpg
Дата нараджэння:

15 жніўня 1740(1740-08-15)

Дата смерці:

21 студзеня 1815(1815-01-21) (74 гады)

Грамадзянства:

Германія

Род дзейнасці:

пісьменнік і журналіст

Матыяс Клаўдыус (ням.: Matthias Claudius; 15 жніўня 174021 студзеня 1815) – нямецкі пісьменнік і журналіст.

Вывучаў тэалогію ў Іене, але навучання не скончыў. Выпусціў у 1762 годзе першы зборнік вершаў, якія крытыка ацаніла як пераймальніцтва. Напрыканцы 1760-х гадоў працаваў у гамбургскай газеце, сустракаўся з Іаганам Гердэрам, Г. Э. Лесінгам і асабліва на яго паўплываўшым Ф. Г. Клопштакам. У 17701775 гадах сам выдаваў газету «Wandsbecker Bote», дзе надрукаваў мноства артыкулаў, апавяданняў, вершаў, баек, а пад канец жыцця апублікаваў поўны збор сваіх твораў: «Sämmtliche Werke des Wandsbecker Boten» (17901812). Клаўдыус быў адным з першых нямецкіх пісьменнікаў, якія заняліся народным побытам і пісалі для народа. Ён умеў спалучыць у сваіх творах простасць з дасціпнасцю і ў свой час стаў улюбёным пісьменнікам як простага народа, так і культурных класаў Германіі. Рэзкі і пякучы сатырык, Клаўдыус разам з тым выявіў шмат таленту ў вершах, то поўных пачуцця, то вясёлых. Вельмі папулярнымі былі яго застольныя песні, у якіх апявалася рэйнскае віно («Bekränzt mit Laub», «Der Mond ist aufgegangen», «Wenn Jemand eine Reise thut» і г. д.).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]