Махінда Раджапаксэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Махінда Раджапаксэ
මහින්ද රාජපක්ෂ
மகிந்த ராசபக்ச
Percy Mahendra 'Mahinda' Rajapaksa
Махінда Раджапаксэ
Махінда Раджапаксэ на Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным форуме ў 2011 годзе.
6-ы Прэзідэнт Шры-Ланкі
з 19 лістапада 2005
Папярэднік: Чандрыка Кумаратунга
 
Партыя: Партыя свабоды Шры-Ланкі
Веравызнанне: будызм
Нараджэнне: 18 лістапада 1945(1945-11-18) (68 гадоў)
Віракеція, Шры-Ланка

Махінда Раджапаксэ (сінгальск.: මහින්ද රාජපක්ෂ, там.: மகிந்த ராஜபக்ச, англ.: Percy Mahendra 'Mahinda' Rajapaksa, нар. 18 лістапада 1945 года, Віракеція, Шры-Ланка) — дзеючы прэзідэнт Шры-Ланкі з 2005 года, у 20042005 гадах — прэм'ер-міністр. Адзін з лідараў партыі свабоды Шры-Ланкі, якая ўваходзіць у Народны альянс.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Паўднёвай правінцыі ў сям'і юрыста, які абіраўся дэпутатам парламента ў 19471960 гадах. Па адукацыі таксама юрыст (вучыўся ў каледжы ў Гале і ва ўніверсітэце Каломба). У 1970 годзе стаў самым маладым у гісторыі краіны дэпутатам парламента. Левацэнтрыст. У 19942001 гадах працаваў ва ўрадзе Шры-Ланкі — спачатку як міністр працы (распрацаваў прагрэсіўны працоўны кодэкс, які быў адпрэчаны пад націскам з боку буйнога бізнесу), затым як міністр рыбалоўства. У 2001—2004 гадах лідар апазіцыі ў парламенце.

Пасля перамогі ў 2004 годзе Народнага альянсу (блок ПСШЛ і левай нацыяналістычнай сінгальскай партыі «Джаната Вімукці Перамуна» (ДВП)) на абвешчаных прэзідэнтам Кумаратунгам датэрміновых парламенцкіх выбарах абраны прэм'ер-міністрам. Яго дзейнасць па ліквідацыі наступстваў разбуральнага цунамі 26 снежня 2004 года (гл. Землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе) была высока ацэнена ў краіне і па-за яе межамі.

Абраны прэзідэнтам падчас выбараў 17 лістапада 2005 года (атрымаў 50,3% галасоў), прызначаных у сувязі з рашэннем Вярхоўнага суда Шры-Ланкі аб тым, што прэзідэнцкі тэрмін папярэдняга прэзідэнта Ч. Кумаратунгі заканчваецца ў снежні 2005 года. Пасля гэтага пасаду прэм'ер-міністра заняў Ратнасіры Вікрэманаяке.

Быў пераабраны прэзідэнтам Шры-Ланкі 27 студзеня 2010 года, атрымаўшы 57,88% галасоў.[1][2]

9 лютага 2010 года выдаў указ аб роспуску парламента[3][4] і распарадзіўся аб арышце лідара апазіцыі Саратха Фансекі[5](у верасні 2010 года ваенны трыбунал прысудзіў Фансеку да трох гадоў пазбаўлення свабоды за карупцыю), узяўшы, такім чынам, рэзкі курс на адыход ад дэмакратыі ў бок аўтарытарызму.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэзідэнты Шры-Ланкі