З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мацярдушка[3] (Origanum) — род травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae), уключае ў сябе 45-50 відаў.
Назва сустракаецца ў працах Дыяскарыда і Гіпакрата і паходзіць ад грэчаскіх слоў oros — пагорак, гара і ganos — бляск, арнамент і можа быць перакладзена як: бліскучая расліна, якая расце на камянях, або ўпрыгожванне гор, бо ў перыяд красавання становіцца глянцавым, бліскучым і пакрывае схілы гор прыгожым дываном.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Мацярдушка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.232