Мацярдушка звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мацярдушка звычайная
Origanum vulgare - harilik pune.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Origanum vulgare L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   32632
NCBI   39352
EOL   579367
IPNI   ???
TPL   ???
Батанічная ілюстрацыя

Мацярдушка звычайная[3] (Origanum vulgare) — шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.

Вышыня да 50 см з маленькімі авальным лісцем і ружовымі кветкамі. Расце па ўсёй Беларусі, пераважна на ўскрайках лясоў, на пагорках з сухой, вапнавай асновай. Народныя назвы: мацярынка, бабіна душыца (раней вельмі шырока ўжывалася пры жаночых захворваннях), душанка, пчалалюб. Блізкая сваячка маярану, таму яшчэ называлася «дзікі маяран». Можна ўжываць у тых самых стравах. Трава змяшчае эфірны алей, дубільныя рэчывы і вітамін C.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай беларускай кулінарыі амаль не выкарыстоўваецца. Лісце мацярдушкі можна дадаваць у супы (напрыклад, гарохавы), да баранавай пячонкі, вэнджаных кілбас, да страў з яек, салаты з садавіны (асабліва фасолі). Вельмі папулярная прыправа ў Італіі, адзін з сімвалаў італьянскай кухні (лісце дадаюць у соўсы, салаты з таматаў, баклажанаў, цукіні і іншыя, прыпраўляюць стравы з марской рыбы і мяса, апроч бараніны; абавязковы кампанент сапраўднай піцы), а таксама ў Францыі, Грэцыі, вядомая з антычнасці. Грэчаская назва oregano (таксама гандлёвая назва на міжнародным рынку) азначае «радасць гор».

Даўней шырока ўжываўся ў народным побыце Беларусі, Украіны і іншых славянскіх краін: некалькі сцяблоў мацярдушкі клалі ў бочку пры засолцы агуркоў, адвар травы дадавалі ў квас, сухой травой абкурвалі глечыкі з-пад малака, у хатнім піваварстве ўжывалі заміж хмелю, пучкі развешвалі па сценах шляхецкіх абораў дзеля дэзінфекцыі. Перад заваркай кветкі разам са сцяблом разміналі.

Адвар мацярдушкі — папулярны сродак як народнай, так і афіцыйнай медыцыны (ад захворванняў нервовай сістэмы, ворганаў стрававання); яго пілі і ў якасці гарбаты. Эфірны («хмелевы») алей з мацярдушкі ужываецца для араматызацыі мыла, губной памады, зубной пасты. Збіраюць у перыяд цвіцення разам з кветкамі; спецыфічныя смак і водар найлепш развіваюцца пры інтэнсіўным сонечным асвятленні, таму яны больш выражаныя ў імпартнага прадукту, чым у мацярдушкі, вырашчанай у нашых шыротах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Мацярдушка // Праект «Наша ежа»

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)