Юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»
Выява ордэнскай планкі
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Кім уручаецца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
Дата заснавання 20 ліпеня 2018
Статус уручаецца
Старэйшая юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі»

Юбіле́йны меда́ль «20 год о́рганам і падраздзяле́нням па надзвыча́йных сітуа́цыях Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 20 ліпеня 2018 г.

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль прысуджаецца ў гонар органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:

  • работнікі і грамадзянскі персанал органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;
  • ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторый Рэспублікі Беларусь ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях.

Нашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейны медаль носіцца на левым боку грудзей форменнага або цывільнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «100 год органам пагранічнай службы Беларусі».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]